Гуадалетэ () — рака ў Іспаніі ў правінцыях Кадыс і Севілья. Выток ракі знаходзіцца ў гарах Сьера-дэ-Грасалема, рака ўпадае ў Кадыскі заліў каля Эль-Пуэрта-дэ-Санта-Марыя. Даўжыня — 159 км, плошча басейна — 3360 км². Расход вады 10 м³/с.

Найбуйнейшымі прытокамі з’яўляюцца Гуадальпаркун (правы) і Махасеітэ (левы). На рацэ тры вадасховішчы — Аркос, Борнас і Саара-эль-Гастар; гарады — Херэс-дэ-ла-Франтэра, Эль-Пуэрта-дэ-Санта-Марыя і Аркас-дэ-ла-Франтэра.

Пасля ліўневых дажджоў Гаўдалетэ выходзіць з берагоў. Моцныя паводкі назіраліся ў 1881, 1917, 1930, 1963, 1996 гадах. У час паводкі 1963 года расход вады ў рацэ дасягаў 1400 м³/с.

У ліпені 711 года ў бітве каля ракі вестготы пад камандаваннем караля Родэрыха пацярпелі паражэнне ад войск Тарыка ібн Зіяда, што было пачаткам арабскай заваёвы Пірэнейскага паўвострава.

Крыніцы

Катэгорыя:Рэкі Андалусіі Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Атлантычны акіян