Вялікая сінагога, або Кравецкая сінагога  — колішняя сінагога ў Пінску. Знаходзілася ў цэнтры горада, на вуліцы Бялова (вул. Каралевы Боны, раней вул. Папярочна-Школьнай). Твор архітэктуры рэнесансу XVII ст.. У 1940-я гады зруйнавана савецкімі ўладамі.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае Першую драўляную сінагогу ў Пінску збудавалі ў 1506 годзе. У 1616 годзе на месцы драўлянай збудавалі мураваную бажніцу.

У часы вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) ў 1656 годзе будынак пацярпеў у пажары. Пазней бажніцу адбудавалі.

Пад уладай Расійскай імперыі Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе, калі Пінск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, сінагога працягвала дзейнічаць.

Найноўшы час

Моцна пацярпела пры пажары горада 7 жніўня 1921 г., пазней пры рэканструкцыі былі зменены дах і завяршэнне пабудовы. Вакол сінагогі праходзіла вул. Акружная, на якой размяшчаліся яшчэ дзве сінагогі. Будынак быў падпалены нацыстамі ў гады Другой сусветнай вайны і ўжо ў савецкія часы канчаткова знесены. Тэрыторыя былой сінагогі часткова занятая гарадскім Домам культуры (паўночна-ўсходняя частка ГДК).

Архітэктура Помнік архітэктуры рэнесансу. Гэта быў абарончы будынак, амаль квадратны ў плане. Заходні фасад з левага боку вылучаўся круглай абарончай вежай.

Галерэя

Вонкавы выгляд

Інтэр’ер

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Сінагогі Пінска Катэгорыя:Колішнія сінагогі Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Беларусі, знішчаныя савецкай уладай Катэгорыя:Зніклі ў 1940-я гады Катэгорыя:1616 год у Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі рэнесанс Катэгорыя:Абарончыя храмы Беларусі