Пол Роберт Мілграм (; ) — амерыканскі эканаміст, лаўрэат прэміі па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля (2020) (разам з Робертам Уілсанам) за «удасканаленне тэорыі аўкцыёнаў і вынаходніцтва іх новых фарматаў».
Біяграфія Нарадзіўся 20 красавіка 1948 года ў Дэтройце, штат Мічыган. Яго бацька — Абрам Ісаак Мілграм (1914—1989), выхадзец з Таронта, быў маляромPaul Milgrom. Auctions and Bidding. The Journal of Economic Perspectives, Volume 3, Issue 3, 1989; p. 3—22.Simon Board. Bidding for Contracts; маці — Ганна Ліліян Мілграм (народжаная Фінкельштэйн, 1917—1997) была хатняй гаспадыняй. Бацькі паходзілі з сем’яў яўрэйскіх эмігрантаў з РасііСемья Милгром-Финкельштейн в переписи населения США 1940 года. У сям’і расло чацвёра сыноў. Калі ён быў дзіцем сям’я пераехала ў Оўк Парк, дзе Пол скончыў сярэднюю школу.
Атрымаў ступень бакалаўра па матэматыцы з адзнакай у Мічыганскім універсітэце у 1970 годзе, ступень магістра навук па статыстыцы ў 1978 годзе ў Стэнфардскім універсітэце. Быў ганараваны доктарскай ступені (PhD) па бізнэсе ў Стэнфардскім універсітэце ў 1979 годзе.
Выкладчыцкую дзейнасць пачаў на пасадзе асістэнта-прафесара ў 1979—1981 гадах, асацыяваным прафесарам у 1981—1982 гадах, прафесарам у 1982—1983 гадах на факультэце эканомікі кіравання і прыняцця рашэнняў у Келагскай школе менеджменту пры Паўночна-Заходнім універсітэце. Затым выкладаў у Ельскім універсітэце у якасці запрошанага прафесара у 1982—1983 гадах, прафесара эканомікі і менеджменту ў 1983—1985 гадах, Уільямс Бразерс прафесара менеджменту і прафесара эканомікі ў 1985—1987 гадах. Пасля выкладаў у Стэнфардскім універсітэце на пасадзе прафесара эканомікі з 1987 года, дырэктара Стэнфардскага Інстытута тэарэтычнай эканомікі ў 1989—1991 гадах, Шырлі і Леанард Элі-малодшы прафесара гуманітарных і прыродазнаўчых навук з 1993 года, старэйшага навуковага супрацоўніка Стэнфардскага інстытута даследаванняў эканамічнай палітыкі з 2007 года.
У 1996 годзе прачытаў замест памерлага Уільма Вікры лекцыю на цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі. Быў прэзідэнтам Міжнароднай заходняй эканамічнай асацыяцыі у 2007 годзе.
З’яўляецца членам Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук з 1992 года, абраным членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША з 2006 года, членам з 1980 года, а ганаровым фела з 2020 года Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі, абраны фела Таварыства тэорыі гульняў з 2017 года, абраны фела групы па тэорыі фінансаў з 2017 года, фела Эканаметрычнага таварыства з 1984 года, членам Таварыства актуарыяў з 1974 годаPaul Robert Milgrom CV//Stanford University, 11.06.2020.
Сям’я Другім шлюбам (з 2000 года) жанаты на Еве Меерсан Мілграм. Мае дваіх дзяцей ад першага шлюбу — Джошуа Терстан Мілграм і Элана Терстан Мілграм.
Узнагароды За свае дасягненні быў неаднаразова узнагароджаны:
2007 — грант ад Нацыянальнага навуковага фонду за працу «Рынкавы дызайн»; 2007 — Clarivate Citation Laureates; 2008 — прэмія Эрвіна Плэйна Немерса ў галіне эканомікі; 2012 — BBVA Foundation Frontiers of Knowledge Award па эканоміцы, фінансах і менеджменце; 2014 — прэмія «Залаты гусь»; 2015 — грант за працу «Дызайн аўкцыённага рынку» ад Нацыянальнага навуковага фонду; 2017 — прэмія дэкана «за выбітны педагагічныя дасягненні ў галіне вышэйшай адукацыі» ад Школы гуманітарных і прыродазнаўчых навук Стэнфардскага ўніверсітэта; 2017 — прэмія за інавацыйныя колькасныя прыкладання ад Чыкагскай таварнай біржы і Навукова-даследчага інстытута матэматычных навук; 2018 — прэмія Джона Карці «за развіццё навукі» ад Нацыянальнай акадэміі навук ЗША; 2020 — прэмія па эканоміцы імя Альфрэда НобеляПресс-релиз Нобелевского комитета по экономике — 2020 год.
Спасылкі Старонка П. Мілграма на сайце Стэнфардскага ўніверсітэта
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта Катэгорыя:Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Стэнфарда Катэгорыя:Выкладчыкі Стэнфарда