Чэмпіянат свету па футболе 2026 — 23-і чэмпіянат свету па футболе пад эгідай ФІФА, фінальны турнір якога прайшоў у 2026 годзе ў ЗША, Канадзе і Мексіцы з удзелам 48 нацыянальных зборных каманд з усіх кантынентаў.
У стартавым матчы фінальнага турніру ў Мехіка 11 чэрвеня зборная Мексікі прымала каманду ПАР. 22 чэрвеня ў матчы са зборнай Аўстрыі ў Арлінгтане аргенцінец Ліянель Месі забіў рэкордны 17-ы гол і пераўзышоў папярэдняе дасягненне Міраслава Клозэ. Вырашальная гульня адбылася 19 ліпеня ў Іст-Ратэрфордзе, тытул чэмпіёнаў свету здабыла каманда Іспаніі, якая перамагла Аргенціну ў дадатковы час.
Крыніцы
Спасылкі
2026 Катэгорыя:2026 год у футболе Катэгорыя:Чэрвень 2026 года Катэгорыя:Ліпень 2026 года Катэгорыя:2026 год у Паўночнай Амерыцы