Нарва, Нарова () — рака на мяжы Эстоніі і Ленінградскай вобласці Расіі. Выцякае з Чудска-Пскоўскага возера і злучае яго з Фінскім залівам.

Этымалогія Паходжанне назвы не вядома, паводле найбольш распаўсюджанай думкі — ад вепскага слова, якое абазначае вадаспад ці цячэнне.

Геаграфія Выцякае з Чудска-Пскоўскага возера каля вёсак Васкнарва (Эстонія) і Скам’я (Расія). Уніз па цячэнні ёсць яшчэ некалькі меншых вёсак, але да горада Нарвы берагі ракі пераважна лясістыя і забалочаныя. На рацэ пабудаваны дамбы ў Нарве і Івангорадзе і створана Нарвенскае вадасховішча даўжынёй 38 км. Нарва ўпадае ў Нарвенскі заліў каля горада Нарва-Йыэсуу.

Найбуйнейшы прыток Нарвы — рака Плюса, упадае ў яе ў раёне Нарвенскага вадасховішча.

Нарвенскі вадаспад Паміж Нарвай і Івангорадам рака Нарва цячэ праз Балтыйска-Ладажскі ўступ і ўтварае Нарвенскі вадаспад, які некалі быў адным з буйнейшых у Еўропе(Estonian) Suuroja, Kalle (2005). Põhja-Eesti klint. Eesti Geoloogiakeskus. ISBN 9985-815-53-X..

Катэгорыя:Рэкі Эстоніі Катэгорыя:Рэкі Ленінградскай вобласці Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Балтыйскае мора