Халон (, ) — рака на поўначы Іспаніі, правы прыток ракі Эбра. Даўжыня — 224 км, плошча басейна — 9338 км². Бярэ пачатак у правінцыі Сорыя (муніцыпалітэт Медынаселі), ля ўсходняга краю хрыбта Сьера-Міністра на вышыні 1220 метраў над узроўнем мора.
Працякае па тэрыторыі правінцый Сорыя і Сарагоса ў паўночна-ўсходнім напрамку. На поўдзень ад горада Калатаюд у Халон, з правага боку, упадае рака Хілока (), якая з’яўляецца найбольш значным яго прытокам. Упадае ў Эбра ў муніцыпалітэце Торэс-дэ-Берэльен, на паўночны захад ад Сарагосы.
Катэгорыя:Рэкі Іспаніі Катэгорыя:Басейн Міжземнага мора ў Еўропе