Дом па Камісарыяцкім завулку, 10 — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва. Помнік архітэктуры пачатку XX ст.

Гісторыя Пабудаваны ў пачатку XX ст. як даходны дом, быў прыватнаўласніцкім. У 1924 г. нацыяналізаваны. Выкарыстоўваўся як жылы і пад розныя ўстановы. Зараз гэта адміністрацыйны будынак ЗТАА «Дыялог-Магілёў».

Архітэктура

Двухпавярховы вуглавы будынак з двума аднолькавымі фасадамі і вуглавой часткай паміж імі. Пабудаваны з цэглы чырвонага колеру, неатынкаваны, на высокім цокалі. Уваход знаходзіцца ў бакавой частцы аднаго з фасадаў. Першы паверх галоўнага фасада і ўваходная частка апрацаваны рустам. Вокны першага і другога паверхаў маюць лучковыя праёмы з замковым каменем і падаконнымі нішамі. Міжпаверхавы пояс выраблены ў выглядзе хвалістай лініі. Гзымс апрацаваны сухарыкамі. Усе дэкаратыўныя дэталі выкананы цаглянай муроўкай. Дах двухсхільны.

Спасылкі

Катэгорыя:Камісарыяцкі завулак (Магілёў) Катэгорыя:З’явіліся ў XX стагоддзі Катэгорыя:XX стагоддзе ў Магілёве Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Магілёва