«Чорная пантэра» () — амерыканскі фантастычны фільм 2018 года пра супергероя коміксаў кампаніі «Marvel Comics» Чорную пантэру. З’яўляецца 18-й па ліку карцінай у кінематаграфічным сусвеце Marvel.
Сюжэт З першага погляду можна вырашыць, што Ваканда — звычайная тэрыторыя дзікай Афрыкі, але гэта не так. Тут, у нетрах пустынных земляў, хаваюцца паклады ўнікальнага металу, здольнага паглынаць вібрацыю. Многія спрабавалі дабрацца да яго, спусташаючы ўсё на сваім шляху і прыносячы смерць абарыгенам, але кожны раз таямнічы дух саваны — Чорная Пантэра — уставаў на абарону прыгнечаных.
Праз шмат гадоў бяда зноў прыходзіць у Ваканду, і на гэты раз вораг заручыўся падтрымкай сучасных тэхналогій. Калі шанцаў амаль не застаецца, Т’Чала, малады прынц Ваканды, даведаецца, што менавіта яму трэба будзе адрадзіць легенду і працягнуць вечнае дужанне, надзеўшы маску Чорнай Пантэры.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы кінематаграфічнага сусвету Marvel Катэгорыя:Фільмы ЗША 2018 года Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Людвіг Ёрансан Катэгорыя:Чорная пантэра (серыя фільмаў) Катэгорыя:Фільмы пра выдуманыя краіны Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Спадарожнік» Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Сатурн»