Віктар Анатолевіч Шандаровіч (; , ) — расійскі і ізраільскі журналіст, празаік, паэт, драматург, сцэнарыст, тэлевядоўца і радыёвядоўца, сатырык, публіцыст, педагог. Калумніст часопіса The New Times.

Біяграфія Нарадзіўся з сям’і інжынера Анатоля Семяновіча Шандаровіча (1930—2017) і педагога Інесы Яўсееўны Дазорцавай (1929—2011). Дзед па бацькоўскай лініі, Сямён Маркавіч Шандаровіч (1903—1984), інжынер-хімік, працаваў на заводзе ЗІЛ, двойчы падвяргаўся палітычным рэпрэсіям у 1929 і 1948 гадах. Бабуля па бацькоўскай лініі — Лідзія (народжаная Эйдля)Шендерович: «Дед из Беларуси — единственный из 183 человек живым проскочил 1937 год». Другі дзед, Яўсей Самуілавіч Дазорцаў, быў начальнікам аддзелу СПА Наркамату вугальнай прамысловасці. Старэйшы лейтэнант Яўсей Дазорцаў, камандзір роты 477-га стралковага палка. 161-й стралковай дывізіі — будучай 4-й гвардзейскай стралковай Апосталаўска-Венскай Чырванасцяжнай дывізіі, загінуў на фронце 7 кастрычніка 1941 года пад Ленінградам. Пахаваны ў в. Гонтавая Ліпка Ленінградскай вобласці.

У 10 класе Віктара Шандаровіча заўважае Канстанцін Райкін і Шандаровіч патрапіў на навучанне ў тэатральную школу Алега Табакова. Гэты факт вызначыў далейшы лёс падлетка. У 1975 годзе ён паступае на рэжысуру і праз 5 гадоў паспяхова абараняе дыплом Маскоўскага інстытута культуры і мастацтваў.

Пасля навучання Віктар праходзіць тэрміновую службу ў войску. У далейшым ён казаў, што менавіта служба дала яму многія сюжэты, якія ён увасобіў у сваіх сатырычных творах. Аж да 1990 года Шандаровіч працаваў у ГІТІСе, дзе не толькі выкладаў сцэнічнае майстэрства, але і ставіў уласныя карціны. Так, у 1988 годзе па сатырычных расказах Віктара выступіў Генадзь Хазанаў. Аднак пік кар’еры рэжысёра прыйшоўся на 1990-я гады.

Адной з прычын знішчэння расійскімі ўладамі старога НТВ былі «Куклы» і праграма «Ітого», якія рыхтаваў і веў Віктар Шандаровіч. Супрацоўнічае з «Радыё Свабода»: з 29 ліпеня 2003 па 27 снежня 2009 года вёў перадачу «Все свободны», да жніўня 2015 года публікаваўся на сайце радыёстанцыі як адзін з калумністаў.

З 14 лістапада 2003 па 28 чэрвеня 2008 года — мастацкі кіраўнік і вядучы праграмы «Плаўлены сырок» на радыёстанцыі «Эхо Москвы».

10 студзеня 2022 года паведаміў у сацсетках, што з’ехаў з Расіі ў мэтах бяспекі«Мірнаму пратэсту ў таталітарным грамадстве наканаванае паражэнне», — Шандаровіч пра свой ад’езд і кроў беларусаў, Радыё Свабода, 13-01-2022 .

Творчасць

П’есы 2001 — Два ангелы, чатыры чалавекі 2002 — Цёзка Швейцэра 2007 — Пятрушка 2010 — Пацярпелы Гольдзінер 2011 — Вечаровы выезд таварыства сляпых 2011 — Цяперашні момант 2019 — Пабачыць Солсберы

Па п’есе «Пацярпелы Гольдзінер» у 2014 годзе быў пастаўлены спектакль, у якім галоўную роль граў Уладзімір Этуш.

Кнігі 1991 — Цветы для профессора Плейшнера 1993 — … В деревне Гадюкино — дожди 1995 — Семячкі (М.: Текст) 1997 — Тэатр аднаго Шэндэровіча 1998 — Куклы 1999 — Московский пейзаж 2000 — Куклиада 2000 — Антология 2000 — 208 избранных страниц 2004 — Здесь было НТВ и другие истории 2004 — Здесь было НТВ, ТВ-6, ТВС 2005 — Монолог с властью 2005 — Кинотеатр повторного фильма 2005 — Изюм из булки, ISBN 978-5-8159-0826-0 2006 — Недодумец, или как я победил Марк Твена, ISBN 5-8159-0590-9 2006 — Изюм из булки. Издание второе. Исправленное и дополненное 2007 — Плавленые сырки и другая пища для ума 2007 — Хромой стих (М.: Время) 2009 — Схевенинген (М.: Время), ISBN 978-5-9691-0456-3 2009 — Случай с йеху и другие истории нашего зоопарка. Мои встречи с правосудием (М.: Новая газета), ISBN 978-5-91147-008-1 2010 — Операция «Остров» (М.: Астрель, Corpus), ISBN 978-5-271-27466-4 2012 — Евроремонт: рассказы (М.: Астрель, CORPUS), ISBN 978-5-271-43135-7

2014 — Блокада мозга 2014 (М.: Захаров), ISBN 978-5-8159-1330-1 2015 — Проклятие Пелопа (М.: Пробел-2000), ISBN 978-5-98604-495-8 2015 — Рептилион и другие истории о любви (М.: Время), ISBN 978-5-9691-1399-2 2015 — Соло на флейте (М. : Время), ISBN 978-5-9691-1274-2

Спасылкі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Маскве Катэгорыя:Педагогі Расіі Катэгорыя:RTVI Катэгорыя:Журналісты Расіі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты Астап» Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Расіі Катэгорыя:Праваабаронцы Расіі Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя Катэгорыя:Сатырыкі Расіі Катэгорыя:Гумарысты Расіі Катэгорыя:Калумністы