Блю́ма Вульфаўна Зейга́рнік, па нараджэнні Герштэйн (; ) — савецкая псіхолаг, заснавальніца савецкай .
Шырока вядомы вынік дыпломнай працы Зэйгарнік, выкананай пад кіраўніцтвам Курта Левіна ў Берлінскім універсітэце і якая стала адным з краевугольных камянёў гештальт-псіхалогіі, дзе яна паказала, што незавершаныя дзеянні запамінаюцца лепш, чым завершаныя («эфект Зейгарнік»). З 1931 года працавала ў псіханеўралагічнай клініцы Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай медыцыны ў супрацоўніцтве з Л. С. Выгоцкім.
Адна са стваральнікаў факультэта псіхалогіі МДУ, кафедры нейра- і патапсіхалогіі. Вялікі ўклад Блюмы Зейгарнік у распрацоўку псіхалагічных праблем быў ацэнены Амерыканскай псіхалагічнай асацыяцыяй, якая прысудзіла ёй прэмію імя Курта Левіна (1983). У СССР ёй была прысуджана Прэмія імя М. В. Ламаносава I ступені (1978).
Крыніцы