Людміла Мікалаеўна Журбіла (дзяв. Алізарэвіч; , в. Аснежыцы, Пінскі павет, Палескае ваяводства — ) — Герой Сацыялістычнай Працы (1973), Ганаровы грамадзянін Пінскага раёна.
Біяграфія Скончыла Аснежыцкую сямігодку. У кастрычніку 1950 года пачала працоўную дзейнасць аператарам у сартыравальным аддзеле раённага вузла паштовай сувязі ў Пінску.
У дзевятнаццацігадовым выйшла замуж за Антона Сямёнавіча Журбілу, пасяліліся ў яго роднай вёсцы Любель. З 1956 года рахункаводам, з 1962 года — паляводам, памочнікам брыгадзіра калгаса «Аснежыцкі». У 1966 годзе калектыў калгаса за добрую працу ўзнагароджаны ордэнам Леніна.
У 1965 годзе была прызначана брыгадзірам паляводчай брыгады «Любель» калгаса «Аснежыцкі» і ўзначальвала яе на працягу 35 гадоў (1965—1999). Каб паспяхова кіраваць калектывам, завочна скончыла заатэхнічнае аддзяленне Пінскага сельскагаспадарчага тэхнікума.
Была дэлегатам XXVIII з’езда Камуністычнай партыі Беларусі (1976), дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 9-га (1975—1980) і 10-га скліканняў (1980—1985), членам прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1975—1980). Прымала ўдзел ва Усесаюзным з’ездзе калгаснікаў.
З мужам выхавалі дачку Галіну і сыноў Мікалая і Міхаіла.
Узнагароды Два ордэны Леніна, медалі, Дзяржаўная прэмія БССР (1973), Ганаровая грамата БССР (1975). За высокія вытворчыя паказчыкі ў паляводстве 12 снежня 1973 годзе было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. У 2006 годзе было прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна Пінскага раёна.
Літаратура Журбило Людмила Николаевна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : библиографический справочник. Минск, 2014. С. 98. Журбило Людмила Николаевна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 383. Журбило Людмила Николаевна // Белорусская ССР : краткая энциклопедия. Минск, 1982. Т. 5. С. 231. Журбіла Людміла Мікалаеўна // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя. Мінск, 1981. Т. 5. С. 227. Журбіла Людміла Мікалаеўна // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1974. Т. 11. С. 618.
Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Пінскага раёна Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання