Віта́ль Іва́навіч Баўрын (, в. Бозна Вяземскага павета, — ?) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія З рабочых. Член КПСС з 1949. Скончыў у 1942 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
У 1948—1951 гадах старэйшы навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар Галоўнага ўпраўлення па запаведніках пры СМ БССР, намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага запаведніка на р. Бярэзіне. З 1951 года інструктар сельскагаспадарчага аддзела Мінскага абкама КПБ. У 1953—1958 сакратар Дзяржынскага райкама КПБ, старшыня Дзяржынскага райвыканкама. З 1958 года першы сакратар Старадарожскага райкама КПБ, з 1961 года намеснік загадчыка, з 1965 года загадчык селькагаспадарчага аддзела ЦК КПБ. З 6 жніўня 1969 года міністр мясной і малочнай прамысловасці БССР.
На XXIV і XXV з’ездах абраны кандыдатам, на XXVI — членам ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 5-га, 7 і 8-га скліканняў. Узнагароджаны 5 ордэнамі і медалямі.
Літаратура
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Міністры мясной і малочнай прамысловасці БССР Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ Катэгорыя:Старшыні Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта