Заліў Пярну — карта Эстоніі, Пярнускі заліў () — паўночна-ўсходняя частка Рыжскага заліва Балтыйскага мора ля берагоў Эстоніі. Заліў удаецца ў сушу на 30 км, шырыня каля ўваходу складае 20 км, глыбіня — ад 4 да 10 метраў. Як і ў іншых месцах Рыжскага заліва, берагі нізінныя, месцамі пясчаныя. Вада летам награваецца да 18 °C, зімой яе тэмпература складае 0-1 °C, са снежня па красавік пакрыты лёдам. Салёнасць 3-6 праміле.

У заліў упадае некалькі рэк, найбуйнейшая з якіх рака Пярну. На заліве размешчаны і аднайменны горад-порт.

Катэгорыя:Залівы Балтыйскага мора Катэгорыя:Залівы Эстоніі