Бабру́йская во́бласць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1944—1954 гг. Утворана 20 верасня 1944 г. з раёнаў Магілёўскай, Мінскай і Палескай абласцей. Цэнтр — горад Бабруйск. Плошча 19 700 км², насельніцтва 654 900 чалавек (1953 год). Абласная газета «Савецкая Радзіма».
Гісторыя Уключала 14 раёнаў: Акцябрскі (цэнтр — вёска Карпілаўка), Асіповіцкі, Бабруйскі, Глускі, Грэскі, Капыльскі, Кіраўскі, Клічаўскі, Любанскі, Парыцкі, Слуцкі, Старадарожскі, Старобінскі, Чырвонаслабодскі.
Таксама ў вобласці было 4 гарады (Асіповічы, Бабруйск, Слуцк, Старыя Дарогі), 8 гарадскіх пасёлкаў (Глуск, Капыль, Клічаў, Любань, Старобін, Парычы, Урэчча, Чырвоная Слабада), 4 рабочыя пасёлкі (Глуша, Градзянка, Ялізава, Ясень).
8 студзеня 1954 года скасавана: Акцябрскі і Парыцкі раёны перададзеныя ў Гомельскую вобласць, Асіповіцкі, Бабруйскі, Кіраўскі і Клічаўскі раёны — у Магілёўскую, астатнія — у Мінскую вобласць.
Літаратура Атлас гісторыі Беларусі ад старажытнасці да нашых дзён. — Мінск: Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 2006. — С. 110. — 160 с. — ISBN 985-11-0376-4
Спасылкі Адміністрацыйны падзел Беларусі: гістарычная даведка
Катэгорыя:Вобласці Беларускай ССР Катэгорыя:Гісторыя Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Гісторыя Мінскай вобласці Катэгорыя:Гісторыя Гомельскай вобласці Катэгорыя:Гісторыя Бабруйска Катэгорыя:З’явіліся ў 1944 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1954 годзе