«Галіяфы» — незалежнае беларускае выдавецтва, заснаванае 25 лістапада 2007 года пісьменнікамі Міхасём Башурам і Зміцерам Вішнёвым. Ставіць за мэту расказаць як пра самыя адметныя культурныя з’явы, пра найноўшыя эстэтычныя практыкі, пра найбольш перспектыўныя праекты. Заснавальнікі «Галіяфаў» у пачатку 1990-х гадоў ўваходзілі ў літаратурна-мастацкі рух «Бум-Бам-Літ», які адыграў важную ролю ў станаўленні сучаснай літаратурыСтаронка выдаваецца на kamunikat.org. Назва выдавецтва паходзіць з «афрыканістычных» ідэй «Бум-Бам-Літа»: назву галіяфы носяць найбуйнейшыя ў свеце жукі, што жывуць у Афрыцы. Гэты жук адлюстраваны на лагатыпе выдавецтва.
Выдавецтва спецыялізуецца на выданні мастацкай літаратуры сучасных беларускіх аўтараў, а таксама дзіцячых кніг на беларускай мове. Акрамя таго, выдавецтва займаецца кнігамі па мастацтве і выданнямі, якія даследуюць з розных бакоў сучасную БеларусьВыдавецтва «Галіяфы». Пра нас .
Мае сваю аднайменную кнігарню ў Мінску, а таксама інтэрнэт-краму.
Кнігі «Галіяфаў» неаднаразова адзначаліся літаратурнымі прэміямі, у тым ліку двойчы прэміяй «Кніга года».
З 18 красавіка 2022 года тэрмінам на 3 месяцы выдавецкая дзейнасць і дзейнасць распаўсюджвальніка друкаваных выданняў прыпынена на падставе загада Міністэрства інфармацыі Рэспублікі БеларусьМінінфарм прыпыніў на тры месяцы дзейнасць выдавецтва «Галіяфы». Пасля заканчэння тэрміну забароны выдавецтва «Галіяфы» не працуе: не прайшлі дзяржаўную пераатэстацыю.
Спасылкі
Старонка выдаваецца на kamunikat.org
Катэгорыя:Выдавецтвы Беларусі Катэгорыя:Прадпрыемствы Мінска Катэгорыя:2007 год у Беларусі