Раман Іванавіч Мельнік (, Моршын, Стрыйскі раён, Львоўская вобласць, УССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Палкоўнік міліцыі. Кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска (з 2021).

Біяграфія Нарадзіўся 29 мая 1964 года ў п. Моршын Стрыйскага раёна Львоўскай вобласці.

Скончыў Новараздольскі політэхнічны тэхнікум, Львоўскую спецыяльную сярэднюю школу міліцыі і начсаставу МУС СССР, а таксама Акадэмію міліцыі МУС Беларусі.

У органах унутраных спраў з 1985 года. Служыў на розных пасадах у Стрыйскім ГАУС Львоўскай вобласці і Заводскім РУУС Мінска. У 1985 годзе пазваёміўся ў Моршыне з будучай жонкай, Таццянай, праз два гады яны ажаніліся.

Займаў пасаду намесніка начальніка міліцыі грамадскай бяспекі і спецыяльнай міліцыі ГУУС Мінгарвыканкама, кіраваў Фрунзенскім РУУС Мінска, знаходзіўся на пасадах намесніка і першага намесніка начальніка МДУ ДА МУС, намесніка начальніка МГБ ГУУС, першага намесніка начальніка ГУАПП МГБ МУС — начальніка ўпраўлення прафілактыкі.

З 2012 года да 28 мая 2021 года працаваў начальнікам галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Беларусі, пасля чаго сышоў у адстаўку са службы ў праваахоўных органах.

18 чэрвеня 2021 года прызначаны кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска«Вы, як заўсёды, заступаеце на перадавую» — Лукашэнка абнавіў мясцовую вертыкаль улады.

У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Узнагароды Медаль «За бездакорную службу» III ступені (2001)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 студзеня 2001 года № 33 «Аб узнагароджанні групы ваеннаслужачых, асоб начальніцкага складу органаў унутраных спраў і прыраўнаваных да іх асоб медалём „За бездакорную службу“ І, ІІ, ІІІ ступені», медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» (2016)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2016 года № 187 «Аб узнагароджанні».

Крыніцы

Катэгорыя:Міліцыянеры Беларусі Катэгорыя:Кіраўнікі адміністрацый раёнаў Мінска Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання