Кавалё́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Кавалі.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Емельяноўскі сельсавет у складзе Лёзненскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Емельянова. 29 кастрычніка 1924 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Глоданкі, сельсавет перайменаваны ў Глоданскі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лёзненскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Глоданскага сельсавета 19 населеных пунктаў. 7 жніўня 1979 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Кавалі, сельсавет перайменаваны ў КавалёўскіРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Веляшковіцкага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 17 населеных пунктаў: вёскі Барсукі, Буракі, Глоданкі, Горы, Емельянова, Загарадна, Залессе, Кавалі, Кажуроўшчына, Красыні, Лапіна, Ніканаўшчына, Страганы, Сялішча, Сяцішча, Таўпа і Шавялі.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Лёзненскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2004 годзе