Максім Барысавіч Шундалаў (нар. , г. Горкі, Магілёўская вобласць) — беларускі фізік-оптык. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (2003), дацэнт (2008).

Біяграфія У 1988—1994 гадах вучыўся на фізічным факультэце БДУ па спецыяльнасці «Фізіка», у 1994—1997 гадах у аспірантуры БДУ. З 1998 года малодшы навуковы супрацоўнік, у 1998—2003 гадах асістэнт, у 2003—2006 гадах старэйшы выкладчык, з 2006 года дацэнт кафедры фізічнай оптыкі і прыкладной інфарматыкі БДУ.

У час палітычных чыстак у студзені 2022 года быў вымушаны напісаць заяву на звальненне з уласнага жадання. У абарону свайго звольненага калегі і заклікам да усіх падтрымліваць звольненых ды адмаўляцца займаць іх працоўныя месцы выступіла ў відэазвароце загадчыца кафедры вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізікі Наталля Абрашына-Жадаева.

Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: квантавая хімія; тэарэтычная малекулярная спектраскапія.

Спасылкі

Старонка на сайце фізічнага факультэта БДУ Дацэнт БДУ Максім Шундалаў: пра астрафізіку і прастору бязмежных магчымасцяў (+відэа)

Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Падпісанты звароту беларускіх навукоўцаў супраць гвалту