Ліга Еўропы УЕФА () — штогадовы еўрапейскі футбольны кубкавы турнір, які праводзіцца пад эгідай УЕФА; другі па значнасці пасля Лігі чэмпіёнаў. Турнір быў заснаваны ў 1971 годзе, першапачатковая назва — Кубак кірмашоў (), потым — Кубак УЕФА (). З сезона 2009/10 кубак змяніў фармат і назву, і стаў звацца Ліга Еўропы.
Фармат турніру (пачынаючы з сезона 2009/10): 4 кваліфікацыйныя раўнды (чацвёрты раўнд кваліфікацыі афіцыйна называецца раўнд плэй-оф), групавы турнір і плэй-оф (пачынаючы з 1/16 фіналу). Усе раўнды кваліфікацыі і плэй-оф (за выключэннем фіналу) складаюцца з двух матчаў. Фінал складаецца з аднаго матча на выбраным загадзя полі. Фармат быў скарэктаваны з сезона 2021/22, калі з’явілася Ліга канферэнцый: была скарочана колькасць раўндаў і ўдзельнікаў у кваліфікацыі; на групавым этапе замест 12 груп засталося 8; замест 1/16 фіналу сталі праводзіць дадатковы раўнд плэй-оф паміж камандамі, якія занялі 2-е месца ў групах Лігі Еўропы і 3-е месца ў групах Лігі чэмпіёнаў (пераможцы груп Лігі Еўропы адразу трапляюць у 1/8 фіналу).
У лізе маюць права ўдзельнічаць уладальнікі кубкаў краін, якія займаюць першыя 17 радкоў табліцы каэфіцыентаў УЕФА; каманды, якія выбываюць з Лігі чэмпіёнаў пачынаючы з другога кваліфікацыйнага раўнда; каманды, якія занялі адпаведныя месцы ў сваіх чэмпіянатах (для першых пяці краін паводле табліцы каэфіцыентаў УЕФА, пачынаюць адразу з групавога раўнда). У залежнасці ад месца іх краіны ў табліцы каэфіцыентаў УЕФА каманды пачынаюць барацьбу з таго ці іншага раўнда кваліфікацыі. Каманды, якія прайшлі кваліфікацыю Лігі Еўропы, выбылі на адпаведным раўндзе Лігі чэмпіёнаў, а таксама якія занялі адпаведныя месцы ў чэмпіянатах першых пяці краін паводле табліцы каэфіцыентаў УЕФА, гуляюць у групавым турніры (8 груп па 4 каманды, якія гуляюць паміж сабою ў два кругі). Па дзве найлепшыя каманды з кожнай групы, а таксама 8 клубаў, якія занялі трэцяе месца ў сваіх групах групавога этапа Лігі чэмпіёнаў, выходзяць у плэй-оф Лігі Еўропы.
Пачынаючы з сезона 2015/16, пераможца Лігі Еўропы атрымоўвае месца ў Лізе чэмпіёнаў наступнага сезона.
Пераможцы 2023/2024 — ФК Аталанта (Бергама, Італія) 2022/2023 — Севілья (Іспанія) 2021/2022 — Айнтрахт (Франкфурт-на-Майне, Германія) 2020/2021 — Вільярэал (Іспанія) 2019/2020 — Севілья (Іспанія) 2018/2019 — Чэлсі (Лондан, Англія) 2017/2018 — Атлетыка (Мадрыд, Іспанія) 2016/2017 — Манчэстэр Юнайтэд (Англія) 2015/2016 — Севілья (Іспанія) 2014/2015 — Севілья (Іспанія) 2013/2014 — Севілья (Іспанія) 2012/2013 — Чэлсі (Лондан, Англія) 2011/2012 — Атлетыка (Мадрыд, Іспанія) 2010/2011 — Порту (Партугалія) 2009/2010 — Атлетыка (Мадрыд, Іспанія) 2008/2009 — Шахцёр (Данецк, Украіна) 2007/2008 — Зеніт (Санкт-Пецярбург, Расія) 2006/2007 — Севілья (Іспанія) 2005/2006 — Севілья (Іспанія) 2004/2005 — ЦСКА (Масква, Расія) 2003/2004 — Валенсія (Іспанія) 2002/2003 — Порту (Партугалія) 2001/2002 — Феенорд (Ротэрдам, Нідэрланды) 2000/2001 — Ліверпул (Англія) 1999/2000 — Галатасарай (Стамбул, Турцыя) 1998/1999 — Парма (Італія) 1997/1998 — Інтэрнацыянале (Мілан, Італія) 1996/1997 — Шальке 04 (Гельзенкірхен, Германія) 1995/1996 — Баварыя (Мюнхен, Германія) 1994/1995 — Парма (Італія) 1993/1994 — Інтэрнацыянале (Мілан, Італія) 1992/1993 — Ювентус (Турын, Італія) 1991/1992 — Аякс (Амстэрдам, Нідэрланды) 1990/1991 — Інтэрнацыянале (Мілан, Італія) 1989/1990 — Ювентус (Турын, Італія) 1988/1989 — Напалі (Неапаль, Італія) 1987/1988 — Баер 04 (Леверкузен, Германія) 1986/1987 — Гётэбарг (Швецыя) 1985/1986 — Рэал Мадрыд (Іспанія) 1984/1985 — Рэал Мадрыд (Іспанія) 1983/1984 — Тотэнхэм Хотспур (Лондан, Англія) 1982/1983 — Андэрлехт (Брусель, Бельгія) 1981/1982 — Гётэбарг (Швецыя) 1980/1981 — Іпсвіч Таўн (Англія) 1979/1980 — Айнтрахт (Франкфурт-на-Майне, Германія) 1978/1979 — Барусія (Мёнхенгладбах, Германія) 1977/1978 — ПСВ (Эйндхавен, Нідэрланды) 1976/1977 — Ювентус (Турын, Італія) 1975/1976 — Ліверпул (Англія) 1974/1975 — Барусія (Мёнхенгладбах, Германія) 1973/1974 — Феенорд (Ротэрдам, Нідэрланды) 1972/1973 — Ліверпул (Англія) 1971/1972 — Тотэнхэм Хотспур (Лондан, Англія) Найбольшую колькасць разоў (сем) турнір выйгравала іспанская «Севілья», якая таксама з’яўляецца дзейным пераможцам.
Гл. таксама UEFA RANKINGS AND MORE…
Спасылкі
Афіцыйная старонка УЕФА