Мядзведзі () — сяло ў Краснагорскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Макарыцкага сельскага паселішча.
Гісторыя 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай сяло абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала сяло разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Ніна Іванаўна Буракоўская (нар. 1936) — мастацтвазнавец, этнограф.
Крыніцы
Катэгорыя:Населеныя пункты Краснагорскага раёна (Бранская вобласць)