Віхолка () — сяло ў Навазыбкаўскай гарадской акрузе Бранскай вобласці Расіі.
Гісторыя Вядома з сярэдзіны XVIII ст. як хутар, пазней вёска ва ўладанні Кіева-Пячэрскай лаўры. У 1859 годзе сяло Суражскага павета Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі, 80 двароў.
З мая 1919 года ў складзе Гомельскай губерні РСФСР, з 1926 года ў Бранскай губерні. З 1929 па 1937 гады ў Заходняй вобласці, затым у складзе Арлоўскай вобласці.
Са жніўня 1941 да верасня 1943 года пад нацысцкай акупацыяй.
У 1944 годзе ўвайшло ў склад Бранскай вобласці. Да 2009 года ў складзе Верашчацкага сельскага паселішча Навазыбкаўскага раёна.
Крыніцы
Катэгорыя:Населеныя пункты Навазыбкаўскай гарадской акругі