Летам і восенню 2008 года, праз паўтара года пасля завяршэння Першай Івуарыйскай вайны, па Кот-д’Івуары пракацілася хваля беспарадкаў, арганізаваных асобнымі атрадамі групоўкі «Новыя сілы». Ахвярамі гэтых падзей сталі прынамсі 12 чалавек, якія загінулі падчас сутыкненняў.
Перадгісторыя 19 верасня 2002 года на поўначы Кот-д’Івуара ўспыхвае ўзброенае паўстанне супраць прэзідэнта Ларана Гбагбо. Касцяком мяцежнікаў стала групоўка «Новыя сілы», а адным з лідараў — Гіём Саро. Паўстанцы захапілі ўсю поўнач краіны, але былі прыпынены французскімі войскамі, якія разам з міратворцамі ААН размясціліся ўздоўж фронту. «Новыя сілы» паспелі ўзяць каля 60% тэрыторыі дзяржавы (193 000 км²)Les dix commandants qui gênent Abidjan.
4 сакавіка 2007 года ва Уагадугу (Буркіна-Фасо) паміж урадам і апазіцыяй быў падпісаны мірны дагавор. Лідар «Новых сіл» Гіём Саро быў пасля прызначаны прэм’ер-міністрам і ўступіў на пасаду ў пачатку красавіка«Former rebel leader takes over as Ivory Coast’s prime minister» , Associated Press (International Herald Tribune), 4 April 2007.. 27 лістапада Гбагбо і Саро падпісалі яшчэ адно пагадненне, у якім прызначылі выбары на канец чэрвеня 2008 года«Gbagbo calls for peace before polls», Sapa-AFP (IOL), 29 November 2007..
У гэты ж час пачаліся мерапрыемствы па раззбраенні атрадаў паўстанцаў.
Ход падзей Буаке (16—17 чэрвеня) Да канца мая 2008-га 2568 баевікоў «Новых сіл» былі згрупаваны ў лагерах ля горада Буаке. Паўстанцаў апавясцілі, што ім будуць выплачаныя грашовыя сумы за раззбраенне"Côte d'Ivoire: nouvelle manifestation d'ex-rebelles dans leur fief à Bouaké", AFP (L'Autre Quotidien, Cotonou, allAfrica.com), June 19, 2008.. Аднак выдачу ўзнагароджанняў затрымалі на адзін тыдзень"Côte d'Ivoire: retour au calme à Bouaké après la manifestation d'ex-rebelles" , AFP (Gaboneco.com), June 19, 2008.. Як вынік, 16 чэрвеня апазіцыянеры паднялі паўстанне, страляючы ў паветра і нападаючы на мірных жыхароў. На вуліцах ўзведзены барыкады. Прэм’ер-міністр Гіём Саро 17 чэрвеня распарадзіўся неадкладна аднавіць выплаты баевікам. Да вечара таго ж дня беспарадкі завяршыліся.
Вавуа і Сегэлэ (28 чэрвеня) 28 чэрвеня паднялі мяцеж байцы «Новых сіл», верныя Захарыі Канэ, які быў звольнены з групоўкі ў маі месяцы за недысцыплінаванасць. Спярша беспарадкі пачаліся ў Вавуа, а затым распаўсюдзіліся на Сегэлэ. Былі забіты трое мірных жыхароў і адзін баявік. Яшчэ адзін паўстанец атрымаў раненні. У той жа дзень беспарадкі спыніліся"Former ICoast rebels in short-lived mutiny" , AFP, June 28, 2008..
Буаке (жнівень) 20 жніўня ў Буаке зноў успыхнула паўстанне. У ім прынялі ўдзел каля трох ста апалчэнцаў. 22 жніўня кіраўніцтву групоўкі ўдалося ўціхамірыць сваіх падначаленых"Ex-rebel forces in ICoast negotiate over allowances", AFP, August 22, 2008..
Сегэлэ (24 лістапада) 24 лістапада лагер «Новых сіл» у Сегэлэ падвергнуўся нападу групы невядомых. Яны вызвалілі зняволеных і паспрабавалі забраць зброю і боепрыпасы. Падчас сутычкі паўстанцы забілі восем нападнікаў"Nine killed in attack on ex-Ivory Coast rebel camp: army", AFP, November 25, 2008..
Катэгорыя:2008 год у Кот-д’Івуары Катэгорыя:Чэрвень 2008 года Катэгорыя:Жнівень 2008 года Катэгорыя:Лістапад 2008 года Катэгорыя:Канфлікты 2008 года Катэгорыя:Ваенна-палітычны крызіс у Кот-д’Івуары