«Турэцкае сядло» () — мастацкі фільм 2017 года рэжысёра .
Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 24-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».
Сюжэт Герой фільма Ільіч не можа зразумець: што з ім не так? Ільіч — былы «стукач», агент па вонкавым назіранні ў КДБ, потым ФСБ. Дасведчаны інструктар. Зараз ён на пенсіі. Ад адзіноты Ільіч працягвае сачыць за тымі, хто абуджае ў ім цікаўнасць. Доктар ставіць яму дыягназ «сіндром пустога турэцкага сядла», які для грамадства небяспекі не ўяўляе. Аднойчы ў яго доме пасяляюцца новыя суседзі – маладая пара музыкаў – і жыццё Ільіча змяняецца…
Акцёрскі склад Валерый Маслаў Веранiка Кузняцова Вiталiй Даўшаў Iлля Каўрыжных Сяргей Генкiн Ганна Беленькая
Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 7 намінацыямі.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы-драмы 2017 года Катэгорыя:Фільмы Расіі 2017 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Расіі Катэгорыя:Фільмы на рускай мове Катэгорыя:Фільмы Юсупа Разыкава