Нідэрландскі гуманістычны ўніверсітэт () — нідэрландская вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Утрэхт.

Гісторыя У 1962 годзе Нідэрландская асацыяцыя гуманістаў пачала падрыхтоўку духоўных дарадцаў ва ўзброеных сілах. Праз два гады быў заснаваны Інстытут гуманістычнай падрыхтоўкі, які спачатку прадугледжваў двухгадовы курс навучання, а потым чатырохгадовы. Гэта была вышэйшая прафесійна-тэхнічная ўстанова, якая пасля завяршэння давала кваліфікацыю другой ступені вышэйшай адукацыі. Гэтыя дыпломы прызналі міністэрствы абароны і юстыцыі Нідэрландаў. У маі 1986 года на базе інстытута Нідэрландская асацыяцыя гуманістаў стварыла Інстытут навуковай адукацыі і даследаванняў. Неўзабаве ён атрымаў назву "Гуманістычны ўніверсітэт".

Універсітэт у асноўным фінансуецца дзяржавай.

Навучанне мае характар навукова-прафесійнай падрыхтоўкі, параўнальнай з царкоўнай падрыхтоўкай, якая праводзіцца ў тэалагічных універсітэтах.

Летам 2009 года ўніверсітэт пераехаў у гістарычны будынак у цэнтры Утрэхта.

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Нідэрландаў Катэгорыя:Утрэхт