Ангтхонг (тайск. อ่างทอง) — правінцыя ў цэнтральнай частцы Тайланда. Адміністрацыйны цэнтр — горад Ангтхонг. На поўначы мяжуе з правінцыямі Сінгбуры і Лапбуры, на ўсходзе і поўдні — з правінцыяй Аютхая, на захадзе — з правінцыяй Супханбуры.
Правінцыя знаходзіцца пасярод урадлівай раўніны, утворанай рэкамі Менам-Чао-Прая і Ной. Абедзве ракі і шматлікія каналы служаць крыніцамі вады для рысавых плантацый.
Катэгорыя:Правінцыі Тайланда