St Barth Commuter — французская авіякампанія, якая знаходзіцца ў заморскай супольнасці Францыі Сен-Бартэльмі.

Гісторыя Авіякампанія заснавана ў 1995 годзе і пачала выконваць авіяпералёты на Сінт-Мартэн на самалёце Britten-Norman BN-2 Islander. У 2005 годзе авіякампанія пашырала флот і дадала новыя маршруты ў Сан-Хуан (Пуэрта-Рыка) і Марыго (Сен-Мартэн)

Катэгорыя:Авіякампаніі Францыі Катэгорыя:Кампаніі Сен-Бартэльмі