Ёа́хім Лёў (; нар. , Шонау, ФРГ) — нямецкі футбаліст і футбольны трэнер. Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Германіі ў 2006—2021 гадах.
Кар’ера гульца Будучы футбалістам, выступаў на пазіцыі атакуючага паўабаронцы за «Фрайбург», «Штутгарт», «Айнтрахт», «Карлсруэ». Удзельнічаў у 4 матчах моладзевай зборнай ФРГ. Завяршаў кар’еру гульца ў Швейцарыі напачатку 1990-х гг.
Трэнерская кар’ера
Першапачатковая праца з клубамі Трэнерскую кар’еру Лёў пачаў яшчэ ў часы выступаў за швейцарскія клубы «Вінтэртур» і «Фраўэнфельд». У сезоне 1995/96 ён быў памочнікам галоўнага трэнера «Штутгарта» Рольфа Фрынгера, а пасля яго сыходу ў зборную Швейцарыі заняў месца настаўніка. З’яўляючыся трэнерам «Штутгарта», станавіўся ўладальнікам Кубка Германіі, а таксама фіналістам Кубка ўладальнікаў кубкаў УЕФА 1997/98. Пасля гэтага фіналу Лёў ачоліў турэцкі футбольны клуб «Фенербахчэ», дзе прапрацаваў усяго год (трэцяе месца ў чэмпіянаце Турцыі). У сезоне 1999/2000 ачольваў «Карлсруэ», які гуляў тады ў другой Бундэслізе, але не здолеў дапамагчы клубу пазбегнуць вылету ў трэці дывізіён. У 2001 годзе вярнуўся на некаторы час у Турцыю, прыняўшы запрашэнне ад «Аданаспор», але правёў там усяго 3 месяцы.
У сезоне 2001/02 выйграў з «Ціролем» з Інсбрука чэмпіянат Аўстрыі (усяго 20 прапушчаных мячоў у 36 матчах). Нягледзячы на выйгрыш чэмпіянату, клуб быў абвешчаны банкрутам і расфарміраваны, а Лёў застаўся без працы. У 2003 годзе ачоліў венскую «Аўстрыю» пасля сыходу Крыстафа Даўма.
Зборная Германіі thumb|left|160px|Лёў і яго памочнік Ханс-Дзітэр Флік у 2006 годзе 1 жніўня 2004 года было абвешчана, што Лёў стаў памочнікам новага галоўнага трэнера зборнай Германіі Юргена Клінсмана, які прыйшоў на змену Рудзі Фёлеру. Клінсман і Лёў пазнаёміліся, калі разам наведвалі трэнерскую школу. У зборнай пры Клінсмане Лёў меў ролю тактыка, дапаўняючы атакуючую стратэгію галоўнага трэнера. У чэрвені 2005 года зборная Германіі заняла трэцяе месца на Кубку Канфедэрацый у Германіі, саступіўшы ў драматычным паўфінале бразільцам 2:3, а ў матчы за трэцяе месца перагуляўшы мексіканцаў у дадатковы час 4:3. Ужо тады аформіўся востраатакуючы стыль немцаў, якія забілі ў 5 матчах турніру 15 мячоў, у т. л. па 2 разы забіўшы Бразіліі і Аргенціне.
На чэмпіянаце свету 2006 года ў Германіі гаспадары выйгралі ўсе 3 матчы ў сваёй групе (Коста-Рыка — 4:2, Польшча — 1:0, Эквадор — 3:0). У 1/8 фінала дубль Лукаса Падольскага прынёс перамогу над Швецыяй (2:0). У чвэрцьфінале на Алімпійскім стадыёне ў Берліне ў драматычным матчы па пенальці была зрынута зборная Аргенціны (1:1, 4:2 па пен.). У паўфінале немцы саступілі ў дадатковы час зборнай Італіі, якая забіла 2 мячы на 119-й і 120-й хвілінах. Гэта была першая ў гісторыі параза зборнай Германіі ў Дортмундзе. У матчы за трэцяе месца немцы ўпэўнена перагулялі каманду Партугаліі (3:1).
Пасля чэмпіяната свету Клінсман вырашыў не працягваць кантракт са зборнай, і новым настаўнікам зборнай Германіі стаў Лёў. Ёахіму дасталася ў сутнасці ўжо сфарміраваная каманда, у якой працэс змены пакаленняў быў завершаны яшчэ ў перыяд працы Клінсмана. Лёў адразу заявіў, што будзе прытрымвацца таго кірунку, які было абраны разам з Клінсманам. Ёахім прытрымваецца традыцыйнай для немцаў схемы 4-4-2, з адным апорным паўабаронцам і моцнымі флангамі. — Любоў да атакуючага стылю ў мяне ў крыві, — кажа Лёў. — Я аддаю перавагу рызыцы і заўсёды патрабую ад сваёй каманды, каб яна гуляла ў футбол, які добра глядзіцца збоку. Гэты стыль мне падабаецца, і я не жадаю з ім расставацца.
Лёў заставаўся галоўным трэнерам зборнай Германіі да лета 2021 года, калі пасля чэмпіянату Еўропы саступіў пасаду свайму былому памочніку Гансу-Дытэру Фліку.
Асоба Ёахіма Лёва Ёахім Лёў уважліва сочыць за сваёй фізічнай формай, штораніцы робіць прабежкі. Спіць не менш за восем гадзін у суткі, даспадобы ездзіць на высокай хуткасці на сваім Mercedes класа М. Жонны, імя жонкі — Даніэла. У нямецкіх СМІ яго ахрысцілі мянушкай «Ёгі».
Заўжды стылёва і з густам апрануты. Навучаўся на камерсанта аптовага гандлю. Калі размова заходзіць за яго асабістае жыццё, вельмі закрыты, і вельмі рэдка дае адказы на пытанні кшталту такіх:
— Ваш любімы музыка? — Уда Юргенс.
— Любімы напой? — Мінеральная вада.
— Любімая кухня? — Італьянская. Рыба, тартэліні.
- Якой краіне аддаеце перавагу для адпачынку? — Італіі.
- Любімая вопратка? — Лазневы халат.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Германіі Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Германіі Катэгорыя:Ігракі ФК Фраўэнфельд Катэгорыя:Ігракі ФК Вінтэртур Катэгорыя:Ігракі ФК Шафгаўзен Катэгорыя:Ігракі ФК Фрайбург Катэгорыя:Ігракі ФК Карлсруэ Катэгорыя:Ігракі ФК Айнтрахт Франкфурт Катэгорыя:Ігракі ФК Штутгарт Катэгорыя:Трэнеры зборнай Германіі па футболе Катэгорыя:Трэнеры ФК Аўстрыя Вена Катэгорыя:Трэнеры ФК Ціроль Інсбрук Катэгорыя:Трэнеры ФК Аданаспор Катэгорыя:Трэнеры ФК Карлсруэ Катэгорыя:Трэнеры ФК Фенербахчэ Катэгорыя:Трэнеры ФК Штутгарт Катэгорыя:Трэнеры ФК Фраўэнфельд Катэгорыя:Трэнеры-пераможцы чэмпіянатаў свету па футболе