Лікоўскі манетны скарб знойдзены ў в. Лікоўка (Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць) у 1954 годзе. У гліняным гаршку былі медныя, білонныя і сярэбраныя манеты, з якіх вядома 6 468 экзэмпляраў агульнай масай каля 10 кг. Адзін з буйных грашовых скарбаў XVII ст. на тэрыторыі Беларусі. Ухаваны ў 1686—1687 гадах.

Склад скарба

Манеты Вялікага Княства Літоўскага Віленскі манетны двор: паўгрош літоўскі 1518 года; траяк 1562 года і чворак 1569 года.

Манеты Рэчы Паспалітай Літоўская чаканка: шэлег 1623 і 1620-х гадоў; шэлег-барацінка 1660, 1661, 1663—1666, 166... і са сцёртай датай (3694 экз.). Польская (каронная) чаканка: шэлег-барацінка 1660, 1661, 1663—1666, 166... і са сцёртай датай (2563 экз.). Рыжская чаканка: шылінг 1621 года; траяк 1592 года. : шастак 1660—1666, 166... (23 экз.). Кракаўскі манетны двор: шастак 1657, 1659—1664, 1666, 1667, 166... (15 экз.); шастак 1679, 1681—1684 (12 экз.). : шастак 1661, 1662 (4 экз.). : шастак 1662 (5 экз.). Літоўская або польская чаканка: сцёрты шэлег-барацінка (20 экз.)

Манеты Прусіі Манетны двор Кёнігсберг: зэхгрошэр 1680—1684, 1686, 1687 (13 экз.).

Шведская Прыбалтыка Рыжская чаканка: шылінг 1646 года Лівонская чаканка, Рыжскі манетны двор: шылінг 1655 года, 165... (2 экз.)

Манеты Шатландскага каралеўства Манетны двор Эдынбург: торнер недатаваны (паміж 1632 і 1633).

Фальшывыя манеты Падробкі пад рыжскі шылінг Жыгімонта III Вазы (1 экз.) Падробкі пад літоўскі шэлег-барацінку Яна II Казіміра (42 экз.) 1660, 1666, 166... і з невыразнай датай Падробкі пад польскі шэлег-барацінку Яна II Казіміра (65 экз.) 1664, 1665 і з невыразнай датай.

Літаратура

Катэгорыя:Гісторыя Гродзенскага раёна Катэгорыя:Лікоўка Катэгорыя:Скарбы Беларусі