2-я Клічаўская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Клічаўскага і сумежных раёнаў. У маі 1943 года брыгада (657 партызан) была рафарміравана.
Склад Брыгада была створана на базе 277-га, 537-га, 100-га атрадаў і Кіраўскага спецатрада, у сакавіку у сакавіку 1943 года былі арганізаваны 277-А і 277-Б атрады, красавіку 1943 года быў уключаны 278-ы атрад.
Камандаанне Камандзіры С. Ц. Токараў; І. З. Ізох;
Камісары І. З. Ізох; Г. Л. Комар; А. Я. Шчыслёнак; К. Ф. Канавалаў.
Начальнікі штаба І. М. Мароз; Токараў.
Гісторыя Партызаны вялі баі па абароне і расшырэнню партызанскай зоны. У красавіку 1943 года разбілі гарнізоны ў вёсках Глыбокі Брод, Сямікаўка, Макаўка Бялыніцкага раёна (Бялыніцкія аперацыі), удзельнічалі ў знішчэнні нямецкага гарнізона ў вёсцы Суша. У маі 1943 года, у ходзе нямецкай карнай аперацыі «Хрушч» брыгада апынулася ў блакадзе ва Усакінскім лесе (Клічаўская партызанская зона). Паводле загада Магілёўскай ваенна-аператыўнай групы пры падпольным абкаме КП(б)Б і Магілёўскага падпольнага абкама КП(б)Б брыгада разгрупавалася, пакінула ў лагерах частку параненых і закапала ўсё, што магло перашкодзіць хуткаму манеўру і прарыву. 6 мая, сумесна з 1-й Клічаўскай партызанскай брыгадай, прарвалі блакаду знішчыўшы артылерыйскія і мінамётныя батарэі, 2 бронемашыны і роту праціўніка.
Наносілі удары па нямецкіх камунікацыях Прыяміна — Крупкі, Магілёў — Жлобін, Асіповічы — Жлобін. Брыгада была расфарміравана ў маі 1943 года.
Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1942 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1943 годзе