Капыльскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Капыльскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Мінскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Капыльскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь». Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Капыля, у будынку на плошчы Леніна, 6.

Структура Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання; Упраўленне справамі; Упраўленне эканомікі, гандлю і паслуг; Упраўленне адукацыі; Аддзел спорту і турызму; Юрыдычны аддзел; Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; Аддзел архітэктуры і будаўніцтва; Упраўленне землеўпарадкавання; Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі; Аддзел культуры; Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі; Аддзел арганізацыйна-кадравай працы; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану; Аддзяленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці; Фінансавы аддзел; Аддзел унутраных спраў.

Старшыні з 31 ліпеня 2019 — Сяргей Міхайлавіч Пільшчык

Спасылкі

Катэгорыя:Арганізацыі Капыля Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Мінскай вобласці Катэгорыя:Капыльскі раён