Цюле́невы востраў () — востраў у паўднёва-заходняй частцы Ахоцкага мора. Уваходзіць у склад Сахалінскай вобласці (Расійская Федэрацыя). Плошча — каля 0,053 км².

Цюленевы востраў месціцца за 15,22 км на поўдзень ад паўвострава Цярпення на востраве Сахалін. Уяўляе сабою стромкую скалу з пляскатай вяршыняй, сфарміраваную ў мелавы перыяд, якую атачае пляж. На востраве няма прэснай вады і дрэў. Ён знакаміты як месца, дзе гняздуе і спыняецца каля 110 відаў птушак, а таксама лежбішчам ластаногіх, пераважна марскіх коцікаў.

Адкрыты ў 1643 г. экспедыцыяй Галандскай Ост-Індскай кампаніі. У нашы дні знаходзіцца пад аховай. Прыватнае наведванне забаронена, аднак востраў наведваюць навуковыя экспедыцыі.

Спасылкі Остров Тюленей Остров Тюлений — как в National Geographic. Невероятно красивый уголок Сахалина переживает бэби-бум

Катэгорыя:Астравы Ахоцкага мора Катэгорыя:Астравы Расіі Катэгорыя:Геаграфія Сахалінскай вобласці Катэгорыя:Незаселеныя астравы