Полацкі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Віцебскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Полацкаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» . Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Полацка, у будынку былога абкама КПБ Полацкай вобласці па вул. Талстога, 6.

Гісторыя

У пачатку 1920-х гадоў райвыканкам часова месціўся на вул. Фрунзэ № 5. Да самай Вялікай Айчыннай вайны райвыканкам са сваімі аддзеламі размяшчаўся ў доме купца Брэйдо па вул. К. Маркса № 9. Будынак райвыканкама пацярпеў ад нямецкай бамбардзіроўкі горада 3 ліпеня 1941 года. Хаця камандаванне не абвясціла эвакуацыі, але райкам, райвыканкам, гарсавет палічылі, што насельніцтву трэба сыйсці з горада. Адразу пасля вызвалення горада прыбыла аператыўная група, старшынёй райвыканкама быў прызначаны У. К. Шэндзелеў, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай вобласці

Пасля вайны райвыканкам месціўся на вул. К. Маркса недалёка ад злучэння з вул. Кастрычніцкай у дамах былога гародніка Галёркіна. Пасля скарачэння органаў НКУС і стварэння КДБ іхні будынак, збудаваны пасля вайны на вул. Талстога № 6, быў заняты пад камітэт КДБ, гарвыканкам і райвыканкам. Будынкі райвыканкама былі перададзеныя прафесійнай школе механізацыі сельскай гаспадаркі № 13.

Структура Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання; Упраўленне справамі; Упраўленне эканомікі, гандлю і паслуг; Упраўленне адукацыі; Аддзел спорту і турызму; Юрыдычны аддзел; Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; Аддзел архітэктуры і будаўніцтва; Упраўленне землеўпарадкавання; Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі; Аддзел культуры; Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі; Аддзел арганізацыйна-кадравай працы; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану; Аддзяленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці; Фінансавы аддзел; Аддзел унутраных спраў.

Старшыні Валерый Палідавец лістапад 2007—2019 — Мікалай Мікалаевіч Шаўчук з 26 снежня 2019 — Ігар Іванавіч Марковіч.

Спасылкі

Катэгорыя:Арганізацыі Полацка Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Віцебскай вобласці Катэгорыя:Полацкі раён Катэгорыя:Вуліца Талстога (Полацк)