Вальфры́д Мікала́евіч Трэ́ер (, — ) — савецкі вучоны ў галіне машыназнаўства, надзейнасці і даўгавечнасці машын і прыбораў. Доктар тэхнічных навук (1950), прафесар (1950). Член-карэспандэнт АН БССР (1959).
Біяграфія Нарадзіўся 5 снежня 1901 г. у г. Турку. Па заканчэнні Маскоўскага аўтатрактарнага інстытута ў 1929 г. быў прызначаны старшым навуковым супрацоўнікам Навуковага аўтатрактарнага інстытута (г. Масква).
З 1936 г. — старшы інжынер, загадчык падшыпнікавай лабараторыі Цэнтральнага НДІ цяжкага машынабудавання. З 1937 г. — старшы навуковы супрацоўнік Эксперыментальнага НДІ машынабудавання і станкабудавання ў г. Маскве. З 1939 г. — дацэнт, прафесар маскоўскіх Інстытута каляровых металаў і золата і Інстытута сталі.
У 1951 г. В. М. Трэер прызначаны намеснікам дырэктара па навуковай рабоце Талінскага політэхнічнага інстытута, а ў 1955 г. — Беларускага дзяржаўнага політэхнічнага інстытута. У 1963—1966 гг. ён працуе на пасадзе дырэктара Інстытута машыназнаўства і аўтаматызацыі Акадэміі навук БССР, затым Эксперыментальнага НДІ машыназнаўства. З 1966 г. — прафесар кафедры тэхнічнай механікі Мінскага радыётэхнічнага інстытута.
Пайшоў з жыцця 3 снежня 1984 г.
Навуковая дзейнасць В. І. Трэер прапанаваў тэорыю і метад разліку падшыпнікаў качэння і іншых дэталяў машын па параметры, які характарызуе іх даўгавечнасць. Метад Трэера ўвайшоў ва ўсе даведачныя дапаможнікі і каталогі па падшыпніках.
Аўтар звыш 80 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій: Теория и расчет подшипников качения / В. Н. Трейер. — Москва, 1936. — 220 с. Расчеты деталей машин на долговечность / В. Н. Трейер. — Москва, Машгиз, 1956. — 135 с. Расчеты деталей машин по предельным состояниям / В. Н. Трейер. — Минск : Госиздат БССР, Редакция научно-технической литературы, 1960. — 255 с. О производительности автоматических машин : сборник статей / В. Н. Трейер. — Минск : Издательство АН БССР, 1962. — 208 с. Теория долговечности и надежности машин / В. Н. Трейер. — Минск : Наука и техника, 1964. — 137 с.
Літаратура
Спасылкі Имя в белорусской науке — Трейер Вальфрид Николаевич ОИМ — История института
Катэгорыя:Постаці беларускага машыназнаўства