Мары́я Сцяпа́наўна Конанава (,  — ) — дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч БССР.

Біяграфія З рабочых. Член КПСС (1953). Скончыла Ленінградскі тэкстыльны інстытут (1946).

З 1946 года на Аршанскім льнокамбінаце: інжынер-нарміроўшчык, начальнік аддзела працы і зарплаты, намеснік дырэктара. У 1960—1962 гады дырэктар Мінскага камвольнага камбіната. З мая 1972 да 1977 года міністр лёгкай прамысловасці БССР.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 8 склікання. У ліпені 1971—чэрвені 1972 намеснік старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. На XXVII з’ездзе КПБ абрана кандыдатам у члены ЦК КПБ. Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», медалямі.

Літаратура

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання Катэгорыя:Міністры лёгкай прамысловасці БССР Катэгорыя:Кандыдаты ў члены ЦК КПБ