Алег Анатолевіч Чарнышоў — беларускі дзяржаўны дзеяч, намеснік старшыні Прэзідыума НАН Беларусі (з 18 кастрычніка 2021). Генерал-маёр, кандыдат юрыдычных навукГРУППА «А»: Кто они, люди в масках?.

Біяграфія Скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча проціпаветранай абароны (1986).Военная академия Республики Беларусь. История и современность. Военно-исторический очерк / З. А. Валевач, В. М. Белько, А. Е. Назин и др. — Под общей редакцией профессора АВН РФ генерал-майора И. А. Мисурагина. Мн.: ВА РБ, 2005 — С. 380.

Працаваў намеснікам начальніка Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. у 2002—2009 — начальнік Антытэрарыстычнага цэнтра КДБ Рэспублікі Беларусь, У 2009—2013 — камандзір Групы «А» пры Камітэце дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі БеларусьЗаместителем председателя Комитета государственной безопасности назначен полковник Олег Чернышев.

4 красавіка 2014 года прызначаны намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі БеларусьУказ Президента Республики Беларусь от 4 апреля 2014 года № 143 «О назначении О. А. Чернышева».

18 кастрычніка 2021 года прызначаны намеснікам старшыні Прэзідыума НАН БеларусіОлег Чернышев назначен зампредседателя Президиума НАН БеларусиНавука. — 2021. — 26 кастрычніка. — С. 2.

Міжнародныя санкцыі

У сакавіку 2012 года быў уключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза. Еўрапейскія санкцыі былі зняты 15 лютага 2016 года.

2 кастрычніка 2020 года быў зноў уключаны ў санкцыйны спіс ЕС. Акрамя таго, на яго распаўсюджаныя санкцыі Вялікабрытаніі, Канады, Швейцарыі. 20 лістапада да кастрычніцкага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна.

Катэгорыя:Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Постаці Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Намеснікі Старшыні Прэзідыума НАНБ Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС