Ківаі () — сяло ў Клінцоўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Мядзвёдаўскага сельскага паселішча.

Гісторыя Сяло заснавана ў першай палове XVII ст.

Да Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года сяло ў складзе Навазыбкаўскага павета Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі.

У Гомельскай губерні РСФСР з 1919 года, з 1926 года ў Бранскай губерні. З 1929 года ў складзе Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшло ў склад Бранскай вобласці.

Да вайны пераважала ўкраінскае насельніцтва.

Страчаная спадчына Свята-Міхайлаўская царква (1767)

Вядомыя асобы Віктар Іванавіч Стражаў (нар. 1932) — беларускі эканаміст. Крыніцы

Катэгорыя:Населеныя пункты Клінцоўскага раёна