Сарача́нка, Кле́вель — рака ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Вілія (басейн Нёмана).
Назва На думку У. Тапарова, назвы Клява, на Падзесенні звязаныя з літ. klevas, лтш. kļava «клён»В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 191.. Таго ж паходжання літоўскія рачныя назвы тыпу Kleva, KlevinėA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 159..
З іншага боку, гомельскі філолаг А. Ф. Рогалеў гідронім Клява звязваў са старажытным корнем кл- (кол-, кал-, кел-) у значэннях «гнуць, згінаць», «круціць, вярцець»А. Ф. Рогалеў. Назвы Бацькаўшчыны (тапанімія Беларусі). Гомель, 2008. С. 100., а паводле нямецкага аўтара Б. Брандта назва Клява сведчыць аб тым, што рыба там лёгка клюеB. Brandt. West-Rußland im Spiegel der einheimischen Ortsnamen (Erläuterungen zur Karte des besetzten Gebietes) // Geographische Zeitschrift. 1917. Bd. 23 (12). S. 577.. Шматлікія гідронімы Клева ва ўкраінскіх Карпатах звязваюць з украінскім дыялектным клева, кліва, клыва «гара, вяршына, пагорак»Э. М. Мурзаев. Словарь народных географических терминов. Москва, 1984. С. 277..
Гідраграфія Даўжыня ракі 29 км. Плошча вадазбору 201 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,75 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 м/км. Рака пачынаецца за 1,7 км на паўднёвы захад ад вёскі Караняты.
У верхнім цячэнні (да возера Клевел) рака мае назву Клевель, цячэ пераважна сярод лесу, Пойма часткова забалочаная. Рэчышча ад вытоку на працягу 2,2 км каналізаванае. Працякае праз возера Баранскае.
Пасля Клевела рака называецца Сарачанкай і цячэ праз азёры Белае, Туравейскае, Залаўскае, Каймін і ТумскаеАтлас охотника и рыболова. Гродненская область. — Мн, Белкартография, 2010. — С. 34.. Выцякае з Тумскага возера таксама пад назвай Сарачанка, упадае ў Вілію за кіламетр на захад ад вёскі Сароча.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика речной сети Гродненской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Астравецкага раёна Катэгорыя:Прытокі Віліі