Джозеф Фрэнк «Джо» Пешы (; ) — амерыканскі акцёр, комік і спявак. Найбольшую вядомасць атрымаў дзякуючы шматгадоваму супрацоўніцтву з Марцінам Скарсэзэ ў фільмах «Шалёны бык» (1980), «Слаўныя хлопцы» (1990), «Казіно» (1995) і «Ірландзец» (2019).
Роля Томі Дэвіта ў «Слаўных хлопцах» прынесла Пешы прэмію «Оскар» у катэгорыі «Найлепшы акцёр другога плана»; за ролю ў «Шалёным быку» быў адзначаны прэміяй BAFTA як найлепшы навічок.
Сярод іншых яркіх работ акцёра — калядныя камедыі «Адзін дома» і «Адзін дома 2: Згублены ў Нью-Ёрку», крымінальная драма «Аднойчы ў Амерыцы», аскараносная кінакамедыя «Мой стрыечны брат Віні» і серыя фільмаў «Смяротная зброя». Пешы таксама з’яўляецца правобразам персанажа Полі з кампутарнай гульні Mafia: The City of Lost Heaven, якая атрымала шырокую папулярнасць і «культавы» статус. Фільмаграфія 1980 — «Шалёны бык» 1990 — «Добрыя хлопцы» — Томі Дэвіта 1990 — «Адзін дома» — Гэры, злодзей 1992 — «Адзін дома 2: Згублены ў Нью-Ёрку» — Гэры, злодзей 2019 — «Ірландзец» — Расэл Буфаліна
Зноскі