Лопатні () — сяло ў Клінцоўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Лопаценскага сельскага паселішча.

Гісторыя Упершыню згадваецца ў 1503 годзе.

Да Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года сяло ў складзе Суражскага павета Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі.

У Гомельскай губерні РСФСР з 1919 года, з 1926 года ў Бранскай губерні. З 1929 года ў складзе Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшло ў склад Бранскай вобласці.

Крыніцы

Катэгорыя:Населеныя пункты Клінцоўскага раёна