Шчадры́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Шчадрын.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Парыцкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Шчадрын.
Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Парыцкім раёне БССР. 5 снежня 1931 года частка сельсавета ўключана ў склад новаўтворанага Малінаўскага нацыянальнага польскага сельсаветаПастанова Прэзідыуму Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР Пра арганізацыю Малінаўскага польскага нацыянальнага сельскага савету ў Парыцкім раёне // Збор законаў і загадаў Рабоча-Сялянскага Ўраду Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі. — 1931, № 51..
15 ліпеня 1935 года Шчадрын атрымаў статус мястэчка.
14 мая 1936 года сельсавет узбуйнены за кошт далучэння часткі скасаванага Малінаўскага нацыянальнага польскага сельсавета.
З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці. 27 верасня 1938 года статус Шчадрына паніжаны да вёскі.
5 сакавіка 1939 года сельсавет разбуйнены на Шчадрынскі і Кіцінскі сельсаветы.
З 20 верасня 1944 года ў складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сцяпскога сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с..
29 ліпеня 1961 года Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Жлобінскага раёна. 18 студзеня 1965 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дворышчанскага сельсавета (6 населеных пунктаў: Бяльчо, Дабравольшча, Дворышча, Замен-Рыння, Кіцін і Людгардаўка), тады ж з часткі сельсавета (6 населеных пунктаў: Зарэчча, Новая Мар’еўка, Салоцін, Селішча, Сцяпы і Успалішча) утвораны Сцяпскі (Сцяпоўскі) сельсаветРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090)..
На 1 студзеня 1974 года ў складзе Шчадрынскага сельсавета 16 населеных пунктаў.
21 верасня 1992 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сцяпскога сельсавета.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2017 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 80,9 % — беларусы, 16,1 % — рускія, 1,5 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1495 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Парыцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Светлагорскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе