Тра́пані () — правінцыя ў Італіі, у вобласці Сіцылія. Мяжуе з правінцыямі Палерма і Агрыджэнта. Знаходзіцца на паўночным захадзе вострава Сіцылія і Эгадскіх астравах. Мае працяглую берагавую лінію, якая абмываецца Тырэнскім морам.

5 мая 1860 года Джузэпэ Гарыбальдзі разам з 1200 добраахвотнікамі высадзіўся ў порце Марсалы ў Трапані, з чаго і пачалося аб’яднанне Італіі, якое прывяло да ўзнікнення адзінай Італіі новага часу.

Эканоміка Гістарычна правінцыя была вядома здабычай солі, рыбалоўствам, пасля — рыбакансервавай прамысловасцю. Як і ўсюды на поўдні Італіі, асновай эканомікі была сельская гаспадарка. У сучаснай эканоміцы мае значэнне турызм і банкаўская справа. У горадзе Марсала развіта вінаробства, мукамольная і макаронная вытворчасць, апрацоўка кары коркавага дрэва.

У Трапані знаходзіцца невялікі аэрапорт Вінчэнца Флорыа Трапані—Бірджы — грамадзянскі, але выкарыстоўваецца таксама і для ваенных патрэб.

Парты — Трапані і Марсала.

Катэгорыя:Правінцыі Сіцыліі