Ірэн Схаўтэн (; нар., Андэйк) — нідэрландская канькабежка, двухразовая алімпійская чэмпіёнка 2022 года, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2018 года, чатырохразовая чэмпіёнка свету на асобных дыстанцыях — у каманднай гонцы (2021), на дыстанцыі 500 метраў (2021) і двойчы ў мас-старце (2015 і 2019).
На XXIV зімовых Алімпійскіх гульнях у лютым 2022 года ў Пекіне, Ірэн на дыстанцыі 3000 метраў заваявала алімпійскі залаты медаль, апярэдзіўшы бліжэйшую саперніцу італьянку Франчэску Лолабрыджыду на 1,13 секунды. 10 лютага 2022 года ўсталявала алімпійскі рэкорд на дыстанцыі 500 м, стаўшы двухразовай алімпійскай чэмпіёнкай.
Катэгорыя:Канькабежцы Нідэрландаў Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Нідэрландаў Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па канькабежным спорце Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года Катэгорыя:Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года Катэгорыя:Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па канькабежным спорце