Пінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Пінск (не ўваходзіць у склад раёна). Знаходзіцца на паўднёвым усходзе вобласці. Мяжуе на захадзе — з Іванаўскім раёнам, на поўначы — з Івацэвіцкім і Ганцавіцкім раёнамі, на ўсходзе — з Лунінецкім раёнам, на паўднёвым усходзе — са Столінскім раёнам, на поўдні — з Варашскім раёнам (Украіна).
Гісторыя
Гісторыя Піншчыны са старажытных часоў да 1940 года У канцы VIII ст. каля в. Гарадзішча было заснавана неўмацаванае славянскае паселішча. Як лічаць навукоўцы, гэта паселішча ў IX — пачатку XI ст. з’яўлялася буйным эканамічным і палітычным цэнтрам Палесся. У ХІ ст. цяперашняя тэрыторыя раёна ўваходзіла спачатку ў склад Кіеўскай Русі і Тураўскага княства, а ў другой палове XII ст. — у самастойнае Пінскае княства. У пачатку XIV ст. пінскія землі ўвайшлі ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У 1569 годзе паміж ВКЛ і Польшчай заключана ўнія — аб’яднанне ў дзяржаву Рэч Паспалітая. У 1793 г., у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай, пінскія землі былі далучаны да Расійскай імперыі і ўвайшлі ў склад Мінскага намесніцтва. Праз тры гады намесніцтва было ператворана ў Мінскую губерню, і Пінск стаў павятовым горадам.
У верасні 1915 года пінскія землі акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі, а ў сакавіку 1919 г. — польскімі войскамі. Па ўмовах Рыжскага дагавора, які быў падпісаны 18 сакавіка 1921 г., Заходняя Беларусь, у тым ліку і цяперашні Пінскі раён, адышлі да ПольшчыИстория Пинского района // Пинский районный исполнительный комитет.
У верасні—кастрычніку 1934 года па тэрыторыі сучаснага Пінскага раёна прайшла экспедыцыя, арганізаваная членам Амерыканскага геаграфічнага таварыства Луізай Арнер Бойд.
1 верасня 1939 года войскі нацыскай Германіі ўвайшлі на тэрыторыю Польшчы. 17 верасня 1939 года пачаўся Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну. Ужо 20 верасня, пераправіўшыся праз раку Ясельду, савецкія войскі вызвалілі Пінск і ўсю тэрыторыю цяперашняга Пінскага раёна. А 2 лістапада 1939 года нечарговая пятая сесія Вярхоўнага Савета СССР прыняла Закон «Аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР і ўз’яднанні з Беларускай ССР».
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 снежня 1939 года была ўтворана Пінская вобласць, у склад якой увайшлі Пінскі, Драгічынскі, Косаўскі, Лунінецкі і Столінскі паветы.
Гісторыя Пінскага раёна ад утварэння да сучаснасці Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 15 студзеня 1940 года паветы ліквідуюцца. Замест іх утвараюцца 11 раёнаў, у тым ліку і Пінскі раён. 12 кастрычніка 1940 года Пінскі раён быў падзелены на 16 сельсаветаў: Біжаравіцкі, Востраўскі, Высокаўскі, Вяляціцкі, Гарадзішчанскі, Дубнавіцкі, Качановіцкі, Лапацінскі, Ласіцкі, Лемяшэвіцкі, Парахонскі, Пасяніцкі, Пінкавіцкі, Плешчыцкі, Сошнаўскі, Ставоцкі.
У часы Вялікай Айчыннай вайны Пінскі раён быў акупаваны нацысцкай Германіяй. Менавіта на Пінскай зямлі 22 чэрвеня 1941 года быў створаны партызанскі атрад пад камандаваннем В. З. Каржа, які ўжо 26 чэрвеня ўдзельнічаў у баях пад Пінскам разам з часткамі Чырвонай Арміі. За гады вайны ў Пінску і раёне нямецкія захопнікі знішчылі 108 тыс. чал., спаленая 21 вёска, з іх 2 не адрадзіліся.
З 8 студзеня 1954 года раён у складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Востраўскі, Высокаўскі, Сошнаўскі сельсаветы, у склад Столінскага раёна перададзены вёскі Грыўковічы і ТырвовічыУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 9 кастрычніка 1954 года ў склад раёна са Столінскага раёна вернуты вёскі Грыўковічы і ТырвовічыУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 9 октября 1954 г. О перечислении деревень Тырвовичи и Гривковичи из состава Рухчевского сельского совета, Столинского района, в состав Бижеревичского сельского совета, Пинского района, Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с..
3 чэрвеня 1957 года скасаваны Пасяніцкі і Пінкавіцкі сельсаветы, утвораны Аснежыцкі сельсавет. 14 кастрычніка 1957 года да раёна далучаны Ахоўскі, Вулькаўскі, Дубайскі, Малоткавіцкі, Невельскі, Паршавіцкі сельсаветы скасаванага Жабчыцкага раёнаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 14 октября 1957 г. Об упразднении Бытенского и Жабчицкого районов Брестской области . 9 чэрвеня 1958 года скасаваны Вяляціцкі сельсавет, 31 сакавіка 1959 года — Дубнавіцкі сельсавет. 17 красавіка 1959 года Вулькаўскі сельсавет перайменаваны ў Завідчыцкі, Невельскі — у Хойнаўскі. 18 кастрычніка 1960 года Завідчыцкі сельсавет скасаваны.
25 снежня 1962 года да раёна далучаны Бабрыкоўскі, Выганашчаўскі, Гортальскі, Загародскі, Коланскі, Лышчаўскі, Масявіцкі, Навадворскі, Парэцкі, Рэчкаўскі сельсаветы, гарадскія пасёлкі Лагішын і Целяханы скасаванага Лагішынскага раёна, Бродніцкі сельсавет і населеныя пункты Атолчыцы, Вілы, Закуцце, Каралін, Кротава, Навасёлкі, Палкоцічы, Скароцічы Дастоеўскага сельсавета Іванаўскага раёнаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 25 декабря 1962 г. Об укрупнении сельских районов БССР . 1 жніўня 1964 года Паршавіцкі сельсавет перайменаваны ў Бярозавіцкі. 6 студзеня 1965 года Бродніцкі сельсавет перададзены зноў утворанаму Іванаўскаму раёну, Выганашчаўскі, Гортальскі, Калонскі, Рэчкаўскі сельсаветы і гарадскі пасёлак Целяханы — Івацэвіцкаму раёну.
19 студзеня 1965 года ўтвораны Валішчанскі сельсавет. 16 красавіка 1973 года перайменаваныя сельсаветы: Біжаравіцкі — у Барычавіцкі, Масявіцкі — у Мерчыцкі, Качановіцкі — у Калавуравіцкі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе раёна 22 сельсаветы, 181 населены пункт. 5 сакавіка 1981 года Лышчаўскі сельсавет перайменаваны ў Лышчанскі. 16 лістапада 1987 года ў склад раёна са Столінскага раёна перададзены Беразцоўскі сельсавет. 21 сакавіка 1988 года Беразцоўскі сельсавет скасаваны, утвораны Сошненскі сельсаветРешение Брестского областного исполнительного комитета от 21 марта 1988 г. № 120 Об изменении в административном делении Пинского района .
24 верасня 1998 года ўтвораны Пінкавіцкі сельсавет. 17 верасня 2013 года скасаваны Лемяшэвіцкі сельсаветРешение Брестского областного Совета депутатов от 17 сентября 2013 г. № 305 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области . 25 лістапада 2014 года Лагішынскі пассавет рэарганізаваны ў Лагішынскі сельсавет.
Адміністрацыйны падзел У раёне налічваецца 181 населены пункт. Раён адміністрацыйна падзелены на 24 сельскіх саветаСельские исполнительные комитеты Пинского района // Пинский районный исполнительный комитет: Аснежыцкі сельсавет (адміністрацыйны цэнтр — аг. Аснежыцы) Ахоўскі сельсавет (адміністрацыйны цэнтр — аг. Ахова) Бабрыкоўскі сельсавет (адміністрацыйны цэнтр — в. Бобрык) Барычавіцкі сельсавет (адміністрацыйны цэнтр — в. Барычавічы) Бярозавіцкі сельсавет (адміністрацыйны цэнтр — в. Бярозавічы) Валішчанскі сельсавет (адміністрацыйны цэнтр — аг. Валішча) Гарадзішчанскі сельсавет (адміністрацыйны цэнтр — в. Гарадзішча) Дубайскі сельсавет (адміністрацыйны цэнтр — в. Дубае) Загародскі сельсавет (адміністрацыйны цэнтр — в. Камень) Калавуравіцкі сельсавет (адміністрацыйны цэнтр — в. Калавуравічы) Лагішынскі сельсавет (адміністрацыйны цэнтр — г. п. Лагішын) Лапацінскі сельсавет (адміністрацыйны цэнтр — аг. Лапаціна) Ласіцкі сельсавет (адміністрацыйны цэнтр — в. Ласіцк) Лышчанскі сельсавет (адміністрацыйны цэнтр — в. Лышча) Малоткавіцкі сельсавет (адміністрацыйны цэнтр — аг. Малоткавічы) Мерчыцкі сельсавет (адміністрацыйны цэнтр — в. Мерчыцы) Навадворскі сельсавет (адміністрацыйны цэнтр — аг. Новы Двор) Парахонскі сельсавет (адміністрацыйны цэнтр — аг. Парахонск) Парэцкі сельсавет (адміністрацыйны цэнтр — в. Табулкі) Пінкавіцкі сельсавет (адміністрацыйны цэнтр — в. Пінкавічы) Плешчыцкі сельсавет (адміністрацыйны цэнтр — аг. Плешчыцы) Сошненскі сельсавет (адміністрацыйны цэнтр — аг. Сошна) Ставоцкі сельсавет (адміністрацыйны цэнтр — в. Ставок) Хойнаўскі сельсавет (адміністрацыйны цэнтр — в. Хойна)
Геаграфія Тэрыторыя Пінскага раёна складае 3261 км² (2-е месца сярод раёнаў). Асноўныя рэкі — Прыпяць з Бобрыкам і Вісліцай, Ясельда з Мерачанкай, Піна, Стыр. Праз раён праходзяць Агінскі і Дняпроўска-Бугскі каналы. Асноўныя азёры — Гарадзішчанскае, Кончыцкае і Семяховічы, а таксама вадасховішчы Пагост і Жыдча.
Большай частка раёна знаходзіцца ў межах Прыпяцкага Палесся, заходняя — у межах раўніны Загароддзе. Паверхня большай часткай плоская, забалочаная. 75 % тэрыторыі знаходзяцца ніжэй 150 м над узроўнем мора, 15 % на вышыні 150—160 м. Самая высокая кропка — 174 м (2 км на поўдзень ад в. Мерчыцы). Найбольш нізкая кропка — 130 м. Па тэктанічным складзе раён адносіцца да Палескай седлавіны.
На тэрыторыі раёна знаходзяцца заказнікі рэспубліканскага значэння «Сярэдняя Прыпяць» і «Прастыр»О Пинском районе // Пинский районный исполнительный комитет.
Карысныя выкапні З карысных выкапняў сустракаюцца торф, мел, будаўнічы пясок, гліна. Вядома 68 радовішчаў торфу з агульным запасам у 2,7 мільярды кубаметраў альбо 308 млн тон (найбуйнейшыя: Гарадзішчанскае балота, Хварашчанскае балота, Дубнік, Жук, Дамашніцы, Ліпавае балота, Панцялеева балота); 4 радовішчы гліны і суглінкаў з запасам у 4,7 мільёны кубаметраў (найбуйнейшыя: Плянтаўскае, Пасенічскае, Вялесніцкае); 3 радовішчы пяскоў з запасамі 1,1 млн кубаметраў (найбольшае: Мерчыцкае балота).
На тэрыторыі Пінскага раёна сустракаюцца залежы сапрапелей і балотнай руды.
Кліматычныя ўмовы Раён належыць да Пінскага агракліматычнага раёна. Сярэдняя тэмпература ў снежні: −5,2 °C, у ліпені: 18,6 °C. Ападкаў выпадае 573 мм у год. Вегетацыйны перыяд складае 201 суткі.
Насельніцтва На 1 студзеня 2020 г. колькасць насельніцтва складала 43,8 тыс. чалавекЧисленность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа . +Колькасць насельніцтва па гадах, тыс. чал.Численность населения по городам и районам Брестской области // Главное статистическое управление Брестской области19962001200220032004200520062007200820092010201120122013201420152016201720182019202064,460,759,959,158,157,256,355,253,952,951,650,449,348,448,047,247,147,046,545,943,8
Эканоміка Прамысловы комплекс раёна складаецца з наступных прадпрыемстваўПромышленность // Пинский районный исполнительный комитет:
Сумеснае беларуска-нямецкае ЗАТ «Белмедматериалы» (в. Пінкавічы) ААТ «Пинский мехтранс» (п. Садовы) Камунальнае ўнітарнае шматгаліновае вытворчае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Пінская раённая ЖКГ» (в. Галева) Філіял ЗАТ "Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў» — «Гарадзішчанская мэблевая фабрыка» (в. Гарадзішча) Вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Фабрыка матрацаў» (в. Вішавічы) Вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Масс Мебеленд» (в. Пінкавічы) УП «Пинский кооппром» Пінскага раённага спажывецкага таварыства ААТ «Пинский винодельческий завод» (п. Садовы)
Агульная плошча сельскагаспадарчага карыстання — 130,1 тыс. гектар, з іх асушаных — 81,7 тыс. гектар. У раёне дзейнічаюць адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Полесские журавины» (в. Селішча), «Ласицк», «Труд» (в. Табулкі), «Охово», «Молотковичи», «Новодворское-Агро», «Оснежицкое», «Невель» (філіял ААТ «Пинский мясокомбинат»), «Ставокское», «Логишин», «Плещицы», «Лыще», «Парохонское», «Лопатино», «Ласицк», «Валище», «Почапово», «Пинскрайагросервис», «Рыбгас „Полесье“»; унітарныя прадпрыемствы «Пинский зооветснаб», «Стытычевское», «Кончицы АГРО», «Пинскдрев-Агро»Сельское хозяйство // // Пинский районный исполнительный комитет.
Транспарт