Лошыцкія селішчы — археалагічныя помнікі: селішчы на тэрыторыі Лошыцкага сядзібна-паркавага комплекса ў Мінску.
Селішча—1 Знаходзіцца ў лукавіне правага берага р. Свіслач. Плошча каля 2,5 га. Культурны пласт 0,2—0,6 м. Адкрыў у 1990 годзе і даследаваў 68 м² у 2005—2006 гадах Ю. А. Заяц. Выяўлены прыпечныя ямы наземных жытлаў рэшткі майстэрні па апрацоўцы металаў. Знойдзены жалезныя нажы, сашнік, шыла, крэсіва, наканечнікі стрэл, бронзавыя спражкі, накладкі і наканечнікі паясоў, фібула, бразготка, крыжык, скроневае сяміпрамянёвае кольца, касцяны грэбень, керамічны посуд і тыгель.
Датуецца 2-й паловай X — 1-й паловай XIII стст.
Селішча—2 Знаходзіцца на 2-й надпоймавай тэрасе левага берага р. Лошыца пры ўпадзенні яе ў р. Свіслач. Часткова перакрывае ускраіну селішча—1. Плошча каля 2 га. Культурны пласт да 0,45 м. Адкрыў і абследаваў у 1992 і 2009 гадах Ю. А. Заяц. Знойдзены свінцовая куля, жалезны цвік, нож і фрагмент шпоры 2-й палове XVI—XVIII стст.
Літаратура
Заяц, Ю. А. Новые памятники археологии в пределах городской черты Минска (правый берег Свислочи) / Ю. А. Заяц // Древняя история Восточной Европы: сборник научных статей, посвященных 80-летию Э. М. Загорульского / [научный редактор А. А. Егорейченко]. — Минск : Белорусский государственный университет, 2009. — 134, c., л. портр.: ил. — ISBN 978-985-518-177-5.
Катэгорыя:Лошыца (жылы раён) Катэгорыя:Ленінскі раён (Мінск) Катэгорыя:Гісторыя Мінска Катэгорыя:Селішчы Мінскага раёна