Ігар Вячаслававіч Брыло (нар. , Барысаў, Мінская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, кандыдат сельскагаспадарчых навук (2008), дацэнт. Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (2022—2023).
Біяграфія Нарадзіўся 18 чэрвеня 1972 года ў Барысаве.
Скончыў сярэднюю школу № 19 (цяпер — гімназія № 1) г. Барысава. У 1996 годзе скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны па спецыяльнасці «Ветэрынарыя». У 2008 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве». У 2015 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».
У 1996—2006 гадах працаваў ветэрынарным урачом у Барысаве. У 1996—1998 гадах — ветэрынарны ўрач-эпізатолаг Барысаўскай раённай станцыі па барацьбе з хваробамі жывёл, у 1998—2002 гадах — вядучы ветэрынарны ўрач Барысаўскай гарадской ветэрынарнай станцыі. У 2002—2004 гадах — ветэрынарны ўрач канвеернай лініі, начальнік вытворчай лабараторыі ААТ «Барысаўскі мясакамбінат». У 2004—2006 гадах — начальнік Барысаўскай гарадской ветэрынарнай станцыі — галоўны ветэрынарны ўрач Барысава.
У 2006—2011 гадах займаў шэраг кіруючых пасад на прадпрыемствах Мінскай вобласці і Мінска. У 2006—2009 гадах — дырэктар Смалявіцкай бройлернай птушкафабрыкі. З лютага 2009 года па ліпень 2009 года — першы намеснік дырэктара па вытворчасці РУП «Эксперыментальная база „Жодзіна“». У 2009—2010 гадах — намеснік дырэктара Рэспубліканскага вытворча-гандлёвага унітарнага прадпрыемства «Беларусьгандаль» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З лютага 2010 года па кастрычнік 2010 года — намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў». У 2010—2011 гадах — дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Барысаўская Аграпрамтэхніка».
У 2011—2013 гадах — першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта.
У 2013—2021 гадах — намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. З 2021 да 2022 года — першы намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. З 10 лютага 2022 года — Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі БеларусьІгар Брыло назначаны міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання, 18 лютага 2022 года быў прызначаны ўпаўнаважаным прадстаўніком Кіраўніка дзяржавы ў Мінскай вобласціhttps://president.gov.by/be/events/obnovlen-sostav-upolnomochennyh-predstaviteley-glavy-gosudarstva-po-regionam-1645198372.
У чэрвені 2021 года — першай палове 2022 года быў членам апякунскага савета Беларускай федэрацыі шахматhttps://belisrael.info/?p=30003https://belisrael.info/?p=31250. 6 сакавіка 2023 года абраны старшынёй Беларускай федэрацыі коннага спорту.
28 ліпеня 2023 года вызвалены ад пасады Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання і прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектарам па Віцебскай вобласціУказ Президента Республики Беларусь от 28 июля 2023 года № 229 «Об И. В. Брыло». Станам на пачатак лістапада 2023 года быў членам Вышэйшага палітычнага савета партыі «Белая Русь» і членам прэзідыума названага органа. 24 лістапада 2023 года вызвалены ад пасады памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектара па Віцебскай вобласці ў сувязі з учыненнем праступка, несумяшчальнага са знаходжаннем на дзяржаўнай грамадзянскай службеУказ Президента Республики Беларусь от 24 ноября 2023 года № 374 «Об И. В. Брыло».
Спасылкі Электронный каталог РНТБ Профіль Ігара Вячаслававіча Брыло на сайце Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Намеснікі міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Віцебскай вобласці