Дуні́лавіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на тэрыторыі БССР у 1940—1960 гадах. Плошча раёна складала 900 км². У 1946 годзе раён налічваў 336 населеных пунктаў. Цэнтр — гарадскі пасёлак Дунілавічы, з 1950 года — гарадскі пасёлак Варапаева.

Гісторыя Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Вілейскай вобласці. 12 кастрычніка 1940 года раён падзелены на 13 сельсаветаў: Варапаеўскі, Валкалацкі, Галбейскі, Гулідаўскі, Дунілавіцкі, Жуперкаўскі, Заўлецкі, Казлоўшчынскі, Ласіцкі, Міхайлаўскі, Мосарскі, Сяргеевіцкі, Тузбіцкі. 25 лістапада 1940 года да раёна далучаны Лучайкаўскі і Старадворскі сельсаветы Пастаўскага раёна. З 20 верасня 1944 года раён у складзе Полацкай вобласці. 6 снежня 1944 года да раёна далучаны Курапольскі сельсавет Пастаўскага раёна Маладзечанскай вобласці, які 9 жніўня 1946 года быў вернуты Пастаўскаму раёну. 8 чэрвеня 1950 года вёска Варапаева атрымала статус гарадскога пасёлка, цэнтр раёна перанесены ў Варапаева. З 8 студзеня 1954 года раён у складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года статус гарадскога пасёлка Дунілавічы паніжаны да вёскі, скасаваны Галбейскі, Гулідаўскі, Жуперкаўскі, Міхайлаўскі, Старадворскі, Сяргеевіцкі, Тузбіцкі сельсаветы; утвораны Белькаўскі сельсавет, Заўлецкі сельсавет перайменаваны ў Струцкі сельсаветУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 27 сакавіка 1959 года скасаваны Лучайкаўскі сельсавет. 20 студзеня 1960 года раён быў скасаваны, яго тэрыторыя была далучана да Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Крыніцы

Літаратура

Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.

Катэгорыя:Былыя раёны Беларусі Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя:Гісторыя Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Гісторыя Докшыцкага раёна Катэгорыя:Гісторыя Пастаўскага раёна