3-я Бярэзінская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Бярэзінскага, Бялыніцкага і Барысаўскага раёна. Брыгада была расфарміравана ў маі 1943 года.
Склад Брыгада была створана ў складзе 345-га, 128-га, 130-га, 120-га атрадаў, у сакавіку ў складзе брыгады быў арганізаваны 340-ы атрад. У красавіку 1943 года на базе 128-га атрада, вылучанага з брыгады, была арганізавана 14-я Цемналеская партызанская брыгада.
Камандаванне Камандзір С. Я Яроцкі.
Камісар М. Ф. Спяранскі.
Начальнік штаба Г. І. Георгіеўскі.
Гісторыя Партызаны 12 красавіка 1943 года разбілі нямецкі гарнізон у вёсцы Журавок, у маі вялі абарончыя баі. У маі 1943 года, у ходзе нямецкай карнай аперацыі «Хрушч» брыгада апынулася ў блакадзе ва Усакінскім лесе (Клічаўская партызанская зона). Паводле загада Магілёўскай ваенна-аператыўнай групы пры падпольным абкаме КП(б)Б і Магілёўскага падпольнага абкама КП(б)Б брыгада разгрупавалася, пакінула ў лагерах частку параненых і закапала ўсё, што магло перашкодзіць хуткаму манеўру і прарыву. Брыгада выйшла з блакады ў раён в. Вялікае Махавое. Пасля брыгада была расфарміравана, а яе атрады перададзены Магілёўскай (абласной) ваенна-аператыўнай групе.
Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1942 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1943 годзе