Саканакхон (тайск. สกลนคร) — правінцыя ў паўночна-ўсходняй частцы Тайланда, у рэгіёне Ісан. Адміністрацыйны цэнтр — горад Саканакхон. Правінцыя знаходзіцца на паўночным усходзе рэгіёну Ісан, прыкладна за 500 км на паўночны ўсход ад Бангкока. Агульная плошча правінцыі — 9605,8 км² і займае 19-е месца па плошчы сярод усіх рэгіёнаў краіны.

На поўначы мяжуе з правінцыямі Нонгкхай і Бынгкан, на поўдні — з правінцыямі Каласін і Мукдахан, на ўсходзе — з правінцыяй Накхонпханам, на захадзе — з правінцыяй Удонтхані.

Катэгорыя:Правінцыі Тайланда