Келі Сільдару (; нар. , ) — эстонская фрыстайлістка, спецыялізуецца ў дысцыплінах хафпайп, слоўпстайл, біг-эйр і суперпайп. Чэмпіёнка зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульняў 2020 года ў слоўпстайле. Бронзавыя прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года ў слоўпстайле.

Кар’ера У студзені 2017 года заваявала сваё другое юніёрскае золата на зімовых Сусветных экстрэмальных гульнях у дысцыпліне слоўпстайл. На Зімовых алімпійскіх гульнях 2018 года мусіла прадстаўляць Эстонію, але з-за траўмы калена вымушана была прапусціць спаборніцтва.

У 2019 годзе на чэмпіянаце свету па лыжным фрыстайле і снаўбордзе Келі Сільдару ў хафпайпе заваявала свой першы залаты медаль. На радзіме была прызнана найлепшай спартсменкай Эстоніі 2019 года.

18 студзеня 2020 года выйграла залаты медаль у слоўпстайле на зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульнях у Лазане, набраўшы 93,75 бала. У гэтым жа годзе на зімовых Сусветных экстрэмальных гульнях у дысцыплінах суперпайп і слоўпстайл заваявала два залатыя медалі.

Катэгорыя:Фрыстайлісты Эстоніі Катэгорыя:Фрыстайлісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па фрыстайле Катэгорыя:Кавалеры ордэна Белай зоркі 3 класа