Гонка стагоддзя () — савецкі мастацкі фільм, псіхалагічная драма, спартыўны фільм. Зняты ў 1986 годзе на кінастудыі «Масфільм» рэжысёрам Мікітам Арловым па сцэнары ў суаўтарстве з палітычным аглядальнікам Цэнтральнага тэлебачання СССР Уладзімірам Дунаевым.
Сюжэт З Англіі стартавала кругасветная парусная гонка «Залаты глобус». Згодна з умовамі гонкі, заход у любыя парты і гавані на шляху быў забаронены. Карабель Дональда Кроўхёрста зламаўся падчас шторму. Вымушаны спыніцца каля аргенцінскага порта, ён схаваў парушэнне ўмоваў гонкі і працягваў весці лідарства…
У ролях Леанхард Мерзін — Дональд Кроўхёрст Эле Куль — Клэр, яго жонка Расціслаў Янкоўскі — Стэнлі Бэст Гірт Якаўлеў — Родні Халуорт Улдзіс Ліелдыджс — Найджэл Тэтлі Наталля Гусева — Рэйчэл Кроўхёрст Андрэй Крукаў Вітаўтас Томкус Васіль Корзун Уладзімір Эрэнберг Тыну Луме Уладзімір Сапожнін Алекпер Алекпераў Мікалай Хрусталёў
Катэгорыя:Фільмы студыі «Масфільм» Катэгорыя:Фільмы-драмы СССР Катэгорыя:Фільмы СССР 1986 года